Пераходзім на belqi!

Новости

Мы любім эканоміць свой час. І плацяжы праз інтэрнэт у нашай краіне становяцца ўсё больш папулярнымі. Сістэмы электроных грошай – даволі новая сістэма аплат і захаваньня грошай у рэжыме анлайн. І гэтая сістэма закранула й нашу краіну. Наступіў час belqi. Але як ёй карыстацца? Пра гэта я й распавяду!

 

Насамрэч «Белкі» з’явіліся каля двух гадоў таму – у далёкім сьнежні 2012 года. Сама сістэма была распрацавана пры падтрымцы «Прыорбанк» і сістэмы плацёжных тэрміналаў «Kiwi». Але нават да гэтай пары пра «Белкі» ведаюць толькі адзінкі.
Для пачатку давайце зойдзем на афіцыйны сайт – belqi.by

cxvIaet7ip4

Відавочна, што сайт максімальна набліжаны да сучаснасьці: мінімалістычны дызайн, крэатыўныя надпісы і ўсё на адной старонцы.

Перад тым, каб нам пакласьці грошы на свой гаманец, яго трэба стварыць. Таму смела крочым у меню рэгістрацыі

m-ue22OOuUI
Аказваецца, што рэгістрацыя даволі простая. Цікава, што нават паштартныя дадзеныя ня трэба ўводзіць. Добра, мы зарэгістраваліся. Што далей?
А зараз пераходзім у меню нашага гаманца. Тут для уладальнікаў гаджэтаў андроід жыцьцё зрабілі нашмат лепей, бо у маркеце існуе спецыяльнае прыкладаньне, каб вашыя грошы былі з сабою! Само прыкладаньне ўключае ў сабе самыя неабходныя функцыі: аплата, папаўненьне, інфармацыя аб мейсцах і паслугах. І гэта ўсё ў нашым любімым мінімалістычным дызайне!

5xrhDkems2Y

A4pbOfzD60I

 

fA4jfK1RN_U

MJyVUmF41wQ

zfArImzBZDQ

 
Цяпер настаў час пакласьці нейкія грошы! Для гэтага нам трэба падыйсьці да бліжэйшага тэрміналу kiwi (так склалася, што ён знаходзіцца ў кароне).

IMG_20140317_123052
Заходзім у меню belqi (папаўненьне).

IMG_20140317_123214

Мы ўвялі свой нумар гаманца й пароль. Дарэчы, пры кожнай аўтарызацыі вам на тэлефон дасылаецца смс з паролем сэансу, каб рабіць такія сур’ёзныя аперацыі, як: замена паролю, аплата паслуг (камуналка, тэлефон і г.д.)

IMG_20140317_123315
Потым трэба ўставіць грошы. І тут высьвятляецца, што мінімальны ўзнёсак павінен складаць 5000, а адсотак камісіі – 2%. Цяпер зразумела, як зарабляюць яны грошы! Мы паклалі 5500 (каб была больш меньш круглая сума).

IMG_20140317_123321
Ну і праз секунду на нашым гаманцы ўжо ляжаць грошы! Вось так вось можна карыстацца электроннымі “белкамі”!aX0lMjlrQHM



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *