Сірыец, які навучаецца у БДМУ : » Радзіма- гэта не тое месца,дзе ты нарадзіўся, а тое,дзе ты стаў сабой»

«Наши за границей» Новости

Галоўны герой гэтага інтерв’ю Мухаммад Тарабішы-сірыец,які прыехаў у Беларусь вучыцца і закахаўся у нашу краіну, вывуыўшы нават беларускую мову, якую, на жаль, ня ведаюць шматлікія беларусы, якія нарадзіліся і жывуць тут на працягу ўсяго жыцця. Журналіст Websmi.by задаў незвычайнаму студэнту некалькі пытанняў.

X1fiAnEyEEM

Як даўно ты ў Беларусі?
3 гады і 5 месяцаў.

Як атрымалася, што ты прыехаў?

У нас,у Сірыі, каб паступіць на медічны факультэт, трэба, каб вынікі навучання ў школе былі 98% (У Сірыі школьныя вынікі вылічываюцца у адсотках, а не у балах) на бюджэт і 95%, на платнае, таму ў мяне не было магчымасці паступіць там.

Аднойчы сябар майго бацькі, які сам вучыўся ў Малдове, і ў яго быў знаемы, які зараз вучыцца ў Беларусі, сказаў бацьку пра магчымасць вучыцца тут.
Мы палічылі, што аплата за вучобу, 3425 даляраў у год, будзе нармальнай. Напрыклад, у Сірыі ,каб паступіць у прыватны універсітет, трэба 20000 даляраў у год. Таму, калі бацька мне прапанаваў паехаць вучыцца ў Беларусь, я адразу пагадзіўся.

Не страшна было ехать так далека ад дому?
Не, бо для мяне гэта была проста марай дзяцінства, я вельмі люблю бацькоў, але ненавідзеў маё навакольнае асяроддзе.
Нават ненавідеў? Чаму?
Мне там усё не падабалася: не падабаліся ўмовы, якія існуюць у краіне, не падабаўся народ і яго мараль жыцця. Усе з-за таго, што яны кажуць пра тое, што з’яўляюцца такімі «добрымі мусульманамі», а на самой справе яны вельмі далекія ад іслама, злыя.

Распавядзі пра радзіму, як жывецца у Сірыі?
У Сірыі зарплаты вышэй, чым у Беларусі і кошты намнога ніжэй, але людзі там зусім не цэняць гэтага і жывуць, быццам яны самыя бедныя людзі на зямлі, менавіта ад такіх якасцяў народа, я там не любіў жыць, хацелася нечага іншага, паспрабаць жыць у Еўропе.
.
А калі ты прыехау-было складана? Ці хутка ты вывучыў мову?
Зусім не, лепшы час майго жыцця.
Рускую мову я вывучыў на падрыхтоўчым аддзяленні на працягу першага года, а з беларускай выйшла цікавая гісторыя,  аднойчы я наведаў беларускамоўнае мерапрыемства.
Там праходзіла лекцыя, пасля якой удзельнікам прадэманстравалі ролік Віктара Малышчыца «Беларусь: у абдымках зорак». Убачыўшы яго, я упершыню адчуў прыгажосць і цудоўную мілагучнасць беларускай мовы. Адразу пажадаў яе вывучыць, і даволі-такі хутка зрабіў гэта.

А дзе ты зараз жывеш? здымаеш кватэру?
Я жыву ў інтэрнаце, побач з БДМУ

Якая у цябе медычная спецыяльнасць?
Я фармацэўт, мару вынайсці нейкае новае лекарства, якое выратуе многа людзей.

Ці ездзіў ты дадому за гэтыя 3 гады?
Не,ніводнага разу.

А чым займаюцца у Сірыі твае бацькі?
Бацька юрыст, а маці-хатняя гаспадыня.

yq96JS1zMsQ
Як яны ставяцца да таго, што ты ніводнага разу не наведаў іх за тры гады?
Яны лічаць, што на дадзены момант мне лепей заставацца тут, бо у Сірыі ідзе жудасная вайна. І хоць у маіх бацькоў становішча лепшае, чым у многіх іншых- есть вада, ежа і нават інтернет, усе ж такі пакуль я застаюся у Беларусі.
Апошняе пытанне- не сбіраешся застацца потым, пасля заканчэння вучобы?
Вельмі жадаю гэтата, але не ведаю, ці атрымаецца, бо для мяне таксама важна клапаціцца пра бацькоў. Аднак Беларусь — для мяне радзіма, бо радзіма- гэта не тое месца,дзе ты нарадзіўся, а тое,дзе ты стаў сабой.

 

 

За дапамогу ў падрыхтоўке артыкула дзякую Дар’е Спевак

 



1 комментарий по теме “Сірыец, які навучаецца у БДМУ : » Радзіма- гэта не тое месца,дзе ты нарадзіўся, а тое,дзе ты стаў сабой»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *