Сцэнаграфія: тэма беларускай годнасці ўздымаецца ў Тэатры юнага гледача

Новости

teatr_yunaga_gledachaАдразу трэба папярэдзіць, што Тэатр юнага гледача сёння знаходзіцца “ва эвакуацыі”. Сапраўдная старая сцэна на вуліцы Энгельса зараз на рэстаўрацыі, якая павінна была скончыцца ў прошлым годзе. А пакуль акцёрам застаецца пляцоўка ў Доме літаратара, якая змяшчае трыса сямнаццаць месцаў. Зараз глядзім “Тарас на Парнесе”. Пастаноўка дастаткова патрыятычная. А таму і “Сцэнаграфію” запішам патрыятычна, па-беларуску.

Прадзедушка сучаснага ТЮГа з’яўляецца яшчэ ў 1931 годзе. Сцвярджаюць нават, што сёння яшчэ засталіся гледачы яго былых пастановак. Але неўзабаве тэатр зачыняе сваі дзверы ў сувязі з Вялікай Айчыннай вайной. У 1956 тэатральная дзейнасць узнавілася. “…Вось і лічыце, колькі гадоў зараз нашаму Тэатру юнага гледача”, — прапануюць на сайце установы. Калі ласка, пяцьдзясят восем год, калі не лічыць дзесяць год дзейнасці прадзедушкі ТЮГа.

teatr_yunaga_gledacha2 teatr_yunaga_gledacha

Але хопіць ужо лекцый гісторыі, крочым хутчэй унутр. Першы паверх — нічога асаблівага. Гардэроб, некалькі афіш, касы і натоўп, які чакае пачатку. Але, калі пільна прыглядзецца, высвятляецца, што ў Доме літаратара няма буфета! Якая страта для Тэатра юнага гледача! Канешне, ёсць некалькі рэстаранаў, але кошт там адпаведны. Яшчэ трохі пагуляўшы, мы натыкаемся на ўнутраны двроык. Так, у Дома літаратара есць прыгожы унутраны дворык. Госці выкарыстоўваюць яго як курылку, але, чым чакаць пачатку на душным першым паверсе, можа, лепш крочыць туды, на паветра?

teatr_yunaga_gledacha5 teatr_yunaga_gledacha4

На другім паверсе ужо разумееш, дзе апынуўся. Мудрагелістая канструкцыя звiсае са столлю, і стужкі вуглоў робяцца нейкімі незвычайнымі, небудзеннымі. Яшчэ некалькі хвілін — і мы ў зале.

teatr_yunaga_gledacha7 teatr_yunaga_gledacha8

Час пераходзіць да пастаноўкі. Напісаў п’есу Сяргей Кавалёў, рэжысёр-пастаноўшчык — Наталля Башава. На сайце няма інфармацыі, але чуў, што нават рэжысёр боек ёсць. Гэта нядзіўна: пабіцца акцёрам на сцэне прыйдзецца не аднаразова. Наш Тарас — палясоўшчык (лесник) з вёскі Пуцявішча. Ён сапраўдны гаспадар ў сваім лесе і поўны нуль дома, таму што ўвесь час на працы. Народную паэму “Тарас на Парнасе” мы павінны былі  чытаць у школе. Так вось, калі ў паэме наш Тарас быў звычайным госцем сярод антычных багоў, то ў п’есе Тараса ўцягваюць у самае пекла падзей. Ён перапыніць бясконцыя спрэчкі багоў, её навучыць Апалона танчыць лявоніху, яго нават будзе спакушаць сама Вянера! Што казаць, сэкс, наркотыкі, ды рок-н-рол адпачываюць.

Але адштурхнём жартачкі, таму што, акрамя гумару, ёсць і сур’ёзныя тэмы ў п’есе. Прыпомніць хоць тое, што і сам Зеўс збег з Парнаса, таму што не вытрымаў мітусні і непаслухмянасці сваіх сыноў. Без моцнага гаспадара Парнас ператварыўся ў банку з павукамі, дзе кожны ірве сабе штосьці. Усе беларусы ў п’есе маюць белы колер адзення. Хутчэй за усё,
гэта сімвал чысціні, які замацаваўся за нашым народам.

Прпануем да увагі Новы тэатр, Тэатр беларускай драматургіі, Рускі тэатрТэатр музкамедыі, Тэатр лялек, Вялікі тэатр оперы і балета, Тэатр кінаакцёра.



1 комментарий по теме “Сцэнаграфія: тэма беларускай годнасці ўздымаецца ў Тэатры юнага гледача

  1. У беларускай мове «потолок» гэта столь
    У назве матэрыяла памылка (ў)
    Яшчэ Ь не пішацца пасля Ш
    Штосьці пішацца з мяккім знакам

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *