У пятніцу, 23 траўня ў клубе «Рэ:Паблік» адбыўся музычны фестываль «Дзень радыё 2014», прысвечаны аднайменнага прафесійнаму святу. Слоган гэтага года — «З’яднаем Усход, Захад і Цэнтр Беларусі!». Тым самым былі прадстаўлены музычныя гурты з захаду, усходу і цэнтру Беларусі. Карэспандэнт «Вэб-журналіста» з радасцю асвяціў гэтую падзею. Вёў фэст журналіст «Еўрарадыё» Ілля Маліноўскі.
Канцэрт пачаўся, на дзіву для «Рэ:Пабліка», ў час. Першымі выступілі малады каля-парк-рок калектыў з Мінску «Тлушч». Тэматыка музыкі даволі рознабокавая і вясёлая. Большасць з наведвальникаў фэста гурт чулі ўпершыню. Але хлопцы не так даўно выпусцілі свой дэбютны альбом, так што ім можна пажадаць поспехаў ў будучыне!.
Другім выступіў брэсцкі альтэрнатыўны калектыў «Sciana». Гурт сёлета адзначае сваё пятнадцацігоддзе. Хлопцы згралі песню «Беларусь-Украіна, якая вызвала шмат авацый. Таксама вельмі эмацыйным аказаўся кавер на гурта «N.R.M». , кампазіцыі «Я еду». Тады і пачаўся слэм і стэйдж-дайвин, які працягваўся да канца фестывалю.
Затым выйшлі магіляўчане «Nizkiz». Яны былі адзіным гуртом на фэсце, дзе рэпертуар складаецца ў асноўным з рускамоўнай музыкі. На «Дні Радыё 2014» хлопцы прадставілі сваю другую беларускамоўную песню пад назвай «Цяпер і далей», якая войдзе ў новы альбом, магчыма, цалкам на беларуской мове.
Чацвёртымі па ліку на сцэну выйшлаў гурт «Бяз назвы» ці проста «:B:N:» з горада Бяроза. За сваю пятнадцацігадовую гісторыю квартэт выпусціў пяць музычных альбомаў. Вельмі эмацыйнае выкананне было падчас выканання песні «Паэты», калі ўвесь танцпляц сеў у прамым значэнні гэтага слова.
Закрывалі фэст магілеўскі калектыў «Akute», які зусім нядаўна выпусцілі свой трэці альбом «Reaĺnaść i sny». І упершыню прагучала ўжывую кампазіцыя «Кулі», якую вельмі чакалі шматлікія фанаты магілеўчан. У час выступа ў саліста, Станіслава Мытніка, парвалася струна на сола-гітары і, замены гітары, увесь танцпляц спяваў за саліста!