Успомнiць шэсць гадзін пра БДУ

Новости

У ЛІЦЭІ БДУ ПРАВОДЗІЎСЯ ФЕСТЫВАЛЬ ФАКУЛЬТЭТАЎ УНІВЕРСІТЭТА. НАЗВАЦЬ ЗВЫЧАЙНЫМ ДНЁМ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ МЕРАПРЫЕМСТВА НІ Ў  КІМ РАЗЕ НЕЛЬГА. ДЗВЕРЫ ЛІЦЭЯ БЫЛІ АДЧЫНЕНЫ З 10.00 ДА 16.00, І ТУТ МОЖНА БЫЛО СУСТРЭЦЬ ЯК АБІТУРЫЕНТАЎ І ІХ БАЦЬКОЎ, ТАК І СТУДЭНТАЎ, ВЫКЛАДЧЫКАЎ.Гучная музыка, яскравая афіша, роставыя куклы – так сустракаў ліцэй першых гасцей фестываля.

У 11.00 у зале прагучала вітальнае слова рэктара БДУ Сяргея Уладзіміравіча Абламейкі – і пачаўся традыцыйны парад дэканаў факультэтаў. Пасля гэтага адбыўся паказ прэзентацый факультэтаў (на кожную з іх было адведзена па 10 хвілін). Да візітовак студэнты падышлі творча: ад прэзентацый да відэа аб навучальным працэсе, ад песень да жартаў КВЗ. У залежнасці ад спецыяльнасцей мяняліся і гледачы. Адны заставаліся падчас большасці выступаў, другія прыходзілі толькі на пэўныя прэзентацыі.

Хол 1 паверха. Тут можна было ўбачыць прэзентацыі спартыўнага і тэлевізійнага цэнтраў, псіхалагічнай службы і Фундаментальнай бібліятэкі.

Ля ўваходу ў актавую залу размяшчаліся стэнд прыёмнай камісіі і выстава Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ. Тут можна было знайсці інфармацыю пра правілы і парадак прыёму ва ўніверсітэт, а таксама азнаёміцца з напрамкамі спецыяльнасцей, па якіх вядзецца падрыхтоўка.

Унутраны дворык – адна з самых напоўненых абітурыентамі пляцовак падчас усяго фестывалю. У дворыку былі размешчаныя стэнды факультэтаў, каля іх пастаянна знаходзіліся выкладчыкі і студэнты, якія адказвалі на пытанні пра спецыяльнасці і навучанне. Частавалі квасам, танчылі і дазвалялі прымяраць убранне цара, прапанавалі паспрабаваць нафту і ўражвалі цудамі фізікі.

У холе 2 паверха з 12.00 да 14.00 праводзілася прэс-канферэнцыя для абітурыентаў «Задай сваё пытанне рэктару ўніверсітэта» з удзелам Сяргея Уладзіміравіча Абламейкі.

Сцэнічная пляцоўка ля цэнтральнага ўваходу ў Ліцэй БДУ з 12.30 да 15.00 забаўляла выступленнямі творчых калектываў БДУ, удзельнікаў тэлепраектаў, каманд КВЗ. У большасці студэнты выступалі сольна, сярод іх, дарэчы, былі і студэнты Інстытута журналістыкі – Дзмітрый Нікановіч і Аліна Ганчыеўская. Параллельна праводзіўся конкурс на лепшы танец сярод гледачоў. Пераможцы атрымалі квіток на 1\8 КВЗ БДУ.

Фестываль прайшоў на высокім узроўні – драйв для студэнтаў і інфарматыўнасць для абітурыентаў. Калі б год назад я мела магчымасць наведаць такое мерапрыемства, жаданне вучыцца ў БДУ толькі б узмацнілася.

Чытайце яшчэ тут

КАЦЯРЫНА ЛЯСУН, 1 КУРС (Рубрыка «Унiвер»)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *