У Магілёве з цырка вывезлі сланоў і правялі іх па цэнтры горада

28 чэрвеня Магілёў адзначае 747 гадоў. У гонар гэтага  прайшло тэатралізаванае шэсце прысвечанае Дню горада. Удзельнікі параду прадэманстравалі магілёўцам і гасцям горада пяць тэматычных блокаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця горада. Асаблівасцю свята сёлета стаў удзел у святочным шэсці сланоў першага беларускага прыватнага цырка-шапіто «Дзіва», які размясціўся поруч Магілёўскага парку атракцыёнаў на праспекце Пушкінскім, 7. Спецыяльна для гэтага сланы былі вывезены з тэрыторыі цырка і дастаўлены на цэнтральную вуліцу горада. У рамках свята прайшоў першы ў Магілёве фэст вулічных тэатраў. Таксама на афіцыйным прыёме дэлегацый і гасцей свята, які адбыўся ў гарадской ратушы, была прэзентавана механічная фігура – «Гарадскі гарніст». Мяркуецца, што ён будзе з’яўляцца перад гараджанамі кожны поўдзень на балконе ратушы. Пакуль механізм працуе ў тэставым рэжыме. З часам жа колькасць «выхадаў» ахоўніка горада эпохі магдэбургскага права павялічыцца. Яшчэ адным падарункам Магілёву да Дня горада стала адкрыццё пасля рэканструкцыі выставачнай залы па вуліцы Болдзіна. Першых гасцей сустракала мастацкая экспазіцыя твораў сучаснага мастацтва «Крыніцы натхнення», а таксама малюнкі Марка Шагала. Скончылася ўсё ў 23:00 святочным салютам.

Фатаграфіі ўзяты з сайта — www.gorad.by і www.mycity.by

140411941517 140411942221 140411944333 140411944836 140411945138241514

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Магілёве з цырка вывезлі сланоў і правялі іх па цэнтры горада: 2 комментария

  • 07.07.2014 в 5:44
    Permalink

    Это где же в Могилёве нашлось место для приватного цирка-шапито, интересно? Где они слонов содержат? Точнее, где их вольеры находятся?
    А вот фото горниста, жаль, здесь нет. А то только по ТВ его показывают. Специально же ко Дню города установили. В 12:00 на ратуше «выступает».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.07.2014 в 14:12
    Permalink

    Дзякуй за крытыку, выправіў.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *