Усім вядома, што кожны самабытны народ павінен мець сваю родную мову. У французаў – гэта французская мова, у немцаў – нямецкая, у палякаў — польская. І такіх прыкладаў можна прывесці вялікае мноства. А чаму ж тады мы, беларусы, не зпаўна карыстаемся сваёй мовай?
Канстытуцыяй у нашай краіне вызначаны дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Але не цяжка заўважыць, што беларускай мовай амаль ніхто і не карыстаецца, акрамя нашых з вамі бабуль ці жыхарой некаторых асобных вёсак.
Здаецца, што сучасная моладзь не разумее ўсю сутнасць валодання роднай мовай. А калі здараецца рэдкая сустрэча з чалавекам, які размаўляе на беларускай мове, усе глядзяць на яго, быццам ён ,,з луны зваліўся”. Чаму так адбываецца? Можа таму, што мы вывучаем родную мову толькі на ўзроўне школы і больш ніяк яе не распаўсюджваем? Ці таму, што амаль ўсю інфармацыю мы ўспрымаем на рускай мове? А можа таму, што мы не дастаткова чытаем менавіта беларускую літаратуру? Усе гэта ведаюць, але мала што робяць дзеля распаўсюджвання сваёй мовы. Ад гэтага мне робіцца сумна.
Па падліках вучоных, самая вялікая колькасць беларусаў, якія размаўляюць на роднай мове, прыходзіцца на сталіцу нашай Радзімы – горад Мінск. Але гэтага недастаткова. А кажучы простымі словамі — гэта вельмі і вельмі мала.
Нашу мову мы атрымалі ад нашых далёкіх продках. Іх агульнымі намаганнямі , мова ўсё ж такі змагла супрацьстаяць таму, што магло яе згубіць. Я заклікаю ўсіх жыхароў нашай краіны, асабова нашу моладзь, любіць і шанаваць нашу родную мову.