«Жывыя статуі», танцоры, спевакі, музыканты ды цыркачы даўно сталі неад’емнай часткай вулічнага пейзажу гарадоў многіх краін.
У нашай жа краіне выступленне артыстаў, акружаных натоўпам захопленых гледачоў, стала звыклым дываном на вулiцы Карла Маркса ў Мінску. Фармальна любое выступленне на вуліцы, з-за якога сабраўся натоўп людзей, можна разглядаць як парушэнне грамадскага парадку: камусьці перашкаджаюць прайсці, кагосьцi не задавальняе гучная музыка або спевы. У Беларусі, нягледзячы на тое, што афіцыйнай забароны (як і афіцыйнага дазволу) на выступленнi артыстаў пад адкрытым небам няма, не кожны жадаючы можа прадэманстраваць свой талент на вулiцах горада: спачатку неабходна падаць заяўку ў аддзел культуры, які вырашыць: даваць дабро ці не.
Пачуць меркаванне па гэтым пытанні мне пашчасцiла ад аднаго з прадстаўнікоў каманды брэйк-дансераў горада Мінска Аляксандра Шэвалды:
— Падобныя выступленнi павінны быць спантаннымі — у гэтым усё іх хараство. А калі артыстаў і рэпертуар будзе сцвярджаць аддзел культуры, то ў гэтым не будзе таго, сапраўды вулічнага шарму. Канкрэтна для нас такой патрэбы няма, бо танец не нясе ніякай шкоды грамадству. У асноўным мы дамаўляемся проста з арганізатарамі якіх-небудзь вулічных мерапрыемстваў і танцуем там. Ды і месца мы асабліва не выбіраем. Лінолеум ёсць — танцуй дзе падабаецца. Але канечне трэба думаць пра тых, хто знаходзіцца побач, аб іх спакоі.
— Калi вы танцуеце на вуліцы, вы хацiце нешта паказаць грамадству ці проста робіце гэта для сябе?
— Чалавек развіваецца не для таго, каб паказаць штосьцi каму-небудзь, а для сябе. Я ўдзельнічаў у розных батлах шмат разоў, меў зносіны са знакамітымі танцорамі з Францыі, Амерыкі, Польшчы і Расіі. Дзякуючы гэтым людзям у мяне сфармiраваўся свой пункт гледжання на брэйк-данс. Танец — крык маёй душы. Так я выказваю ўсе свае пачуцці і эмоцыі, і мне становіцца лягчэй.
— Як ты ставішся да вулічных музыкаў, цыркачоў, «жывых статуй» і графітыстаў?
— У кожнага сваё хобі. Я вельмi паважаю ўсiх, хто iмкнецца да мастацтва.
У многіх краінах для выступлення вулічных артыстаў — тых, для каго сцэнай з’яўляецца тратуар, а гледачамі — выпадковыя мінакі, створаны спецыяльныя месцы, а то і цэлыя вуліцы. Узяць хоць бы маскоўскі Арбат, дзе вось ужо на працягу дзясяткаў гадоў свой талент навакольным дэманструе мноства вулічных музыкаў і мастакоў. У еўрапейскіх краінах добрай традыцыяй сталі міжнародныя фестывалі вулічнай культуры і «бадзяжных» артыстаў. А кінатэатры пад адкрытым небам? Або запальныя танцавальныя прадстаўленнi, дзе любы мінак можа не толькі далучыцца да прыгожага, але і стаць непасрэдным удзельнікам вулічнага шоу? Вядома, выступы вулічных артыстаў — рэч добрая і патрэбная. У людзей вельмi адкрытыя гарызонты — артыстам ёсць што паказаць, мінакам ёсць на што паглядзець. І ўсё гэта вельмi проста і гарманічна.
Але пешаходная вуліца на Карла Маркса зачыняецца і з усімі культурна-масавымі мерапрыемствамі пераязджае ў Верхні горад Мінска. Ці прыжывецца гэтая творчая тусоўка на новым месцы гэтак жа, як гэта было на Карла Маркса мы даведаемся з надыходам вясны і адкрыццём новых вулічных мерапрыемстваў. Знаходзьце час прагуляцца па Верхнім горадзе, які будзе прасякнуты творчасцю, лёгкасцю і палётам душы, а потым атрымлівайце асалоду ад выдатнага «рэха смаку» да наступнай прагулкі.