Кожны чалавек пражывае сваё ўнікальнае жыцце, гісторыя кожнага па-свойму непаўторная і цікавая. І я даведалася такую гісторыю ад ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыяй Станіславаўнай Ляшчун.
Да пачатку вайны з Ленінграда да сям’і Ляшчун, якая пражывала ў паселку Баяраўшчына Бабруйскага раёна, прыехалі пагасцяваць знаемыя са сваімі дзецьмі. Хлопчыка звалі Іван, яму было 16, а дзяўчынцы Вары — каля 14 гадоў. Марыя Ляшчун, трынаццацігадовае дзіця, хутка знайшла агульную мову з новымі знаемымі. Неўзабаве бацькам Івана і Вары прыйшлося з’ехаць дадому. Дзеці засталіся ў Баяраўшчыне. Прайшло ўжо шмат часу, а бацькі ўсе не вярталіся. Пасля сям’я Ляшчун даведалася, што бацькі Вары і Івана не прыедуць за сваімі дзецьмі. Бацька загінуў падчас блакады пад Ленінградам, а маці неўзабаве памерла. Падлеткам давялося застацца ў сям’і Ляшчун, дзе іх бераглі і любілі як сваіх.
Гады ішлі, вайна разгарнулася ўжо па ўсей тэрыторыі Савецкага Саюза. Зімой з дзяўчынкамі, Марыяй і Варварай, здарылася бяда. Іх захапілі немцы. Прыйшлося сваімі сіламі выбірацца з палону. Падлеткі, што ўцяклі, шукалі сховішча ў бараках, бо ў весцы былі карнікі. Яны хадзілі па хатах у пошуках прытулку. Гэта быў цяжкі час. Людзі імкнуліся дапамагчы дзяўчынкам. У адным з дамоў ім далі кавалачак хлеба і дзве невялікія замерзлыя бульбіны. Жадаючы, каб ежы хапіла на ўвесь шлях, дзяўчынкі падзялілі хлеб на маленькія-маленькія кавалачкі. Таму ў дзень даставалася толькі па драбінцы, а сіл станавілася ўсе менш і менш. У Машы са здароўем было не ўсе ў парадку, а выжываць неяк трэба было. Варвара фізічна была мацнейшая за яе, бо займалася спортам, пагэтаму ей і даводзілася цягнуць сяброўку ці ледзь не на плячах. Такія юныя яны былі, а такі закладзены ў іх моцны дух, што нават не верыцца, што гэта рэальнасць. У тыя зімовыя вечары яны шукалі начлег, спрабавалі сагрэцца, абдымаючы адзін аднаго. Але, нарэшце, дзяўчынкі дабраліся да хаты. Пераадолелі ўсе перашкоды толькі дзякуючы сваей непарыўнай еднасці. Здароўе іх, вядома ж, пагоршылася. У Марыі было абмаражэнне ног, а Вара захварэла. Маці Марыі ўзялася за лячэнне і выхадзіла дзяўчынак. Праз некалькі гадоў Іван з сястрой з’ехалі дадому, у Ленінград, там у іх засталося бацькоўскае жылле. Увесь наступны час яны падтрымлівалі адносіны з сям’ей Ляшчун, са сваімі ужо роднымі людзьмі.
Час ішоў, падлеткі сталі ўжо дарослымі самастойнымі людзьмі. Зносіны ўсе так жа працягваліся, але ў адзін момант сувязь паміж жанчынамі перапынілася. Нехта з іх не адказаў на ліст. Пры тым яшчэ абедзве змянілі прозвішчы і месца жыхарства. Гэта было трагедыяй і для Варвары, і для Марыі. Колькі не спрабавалі яны знайсці адна адну, не выходзіла. І вось, гадоў 17 таму, на свята Дня перамогі, да Марыі Станіславаўны ў акенца нехта пастукаў. Яна расчыніла аконніцы і ўбачыла жанчыну, побач з якой стаялі двое мужчын. Тая спытала: “Марыя, ці пазнаеш ты мяне?”, Марыя адказала, што не, але як толькі пачула імя жанчыны, якая прыйшла, адразу выбегла да яе ў абдымкі. Гэта была Варвара, усе гэтыя гады яна шукала сяброўку, і, на шчасце, знайшла. Яны сустрэліся, як самыя блізкія людзі. У Вары нікога з родных не засталося, таму яна думала, што гэтая сустрэча можа стаць апошняй. Праз столькі гадоў разлукі сяброўства не згасла, гэта вельмі важна. Такое шчасце і радасць запанавалі ў душы ў абедзвюх жанчын. Ніякія перашкоды не зломяць сцяну сапраўднай і моцнай дружбы, што пранесена праз нялёгкія выпрабаванні.