Гісторыя дзяўчынкі, якая жадае стаць наступнай Алаізай Пашкевіч

Аднойчы мне пашанцавала пазнаёміцца з цудоўнай дзяўчынкай Юляй, у якой ёсць не менш цудоўная  мэта ў жыцці: стаць беларускай пісьменніцай. Ведаеце, аднойчы я задумалася аб тым, што чакае нашу беларускую культуру. І думкі мае былі не сказаць, каб добрымі. Але пасля знаёмства з Юліяй маё меркаванне на гэты конт цалкам змянілася.

Юля, раскажы, калі ласка пра сябе: адкуль ты, дзе вучышся?

—  Мяне завуць Юля Фельдшэрава, я нарадзілася ў горадзе Жодзіна. А зараз я вучуся на філалагічным факульцеце БДУ.

DSC_0190

 

Чаму ты выбрала менавіта гэты факультэт?

—  Ведаеш, я заўважыла такую сітуацыю: калі я кажу чалавеку, дзе я вучуся, звычайна далей ужо не задаюць пытанняў, таму што лічаць, што я паступіла туды таму, што стаўлюся да катэгорыі “гуманітарыеў”, але гэта не зусім так. Ужо з дзевяці гадоў я мару звязаць свае жыцце з пісьменствам і лічу, што гэты факультэт – вялікі крок да маёй цэлі.

А што падштурхнула цябе на гэту думку?

—  Калі мне было дзевяць гадоў, я адкрыла зборнік вершаў Алаізы Пашкевіч: Хрэст на свабоду. Мая мама любіць гэту пісьменніцу. Канешне, я мала разумела сэнс і асноўную думку вершаў, але мне так спадабалася гэтая меладычнасць, з якой я магла яго прачытаць… Потым я часта прасіла маці чытаць мне вершы Алаізы, таму што мне хацелась быць подобнай на яе.

Як хлопчык у дзевяцігадовым узросце вырашае стаць касманаўтам. Гэта вельмі сур’ёзнае рашэнне для такой маленькай дзяўчынкі. Але ж я бачу, што праз дзесяць год тваё рашэнне не змянілася. Але што змянілася ў жыцці?

— З таго моманту мая маці падтрымлівала мяне ва ўсім. Яна дапамагала мне рыфмаваць мае первыя вершы, а потым мы высылалі іх у дзіцячыя часопісы: Бярозка, Рюкзачок, напрыклад, ці Стрекоза. Ужо не памятую ўсіх. Калі падрасла – пачала публікавацца ў найбольш сур’ёзных часопісах: Маладосць і Полымя.

DSC_0204

 

А зараз ты вучышся ў філалагічным унівесітэце, атрымліваецца сумяшчаць вучобу з гэтым хобі?

— А гэта ўжо  не хобі. Я зразумела гэта, калі вырашыла пайсці на філфак. Але зараз я не пішу больш у гэтыя часопісы, у мяне з’явілася больш сур’ёзная мэта: праз год, калі ўсё пойдзе добра, я збіраюся выпусціць невялічкі зборнік. На гэта мяне таксама падштурхула маці.

Напэўна, гэта будзе дастаткова складана.

—  Я таксама лічыла, але ў нас ужо ўсё “схоплена”. *смяецца*

Ужо ведаеш, як назваць свой зборнік?

—  У мяне ёсць некалькі ідэй, тры, але зараз мяне больш цікавіць змест, якія вершы я ўключу ў яго. І, безумоўна, гэта будуць больш новыя вершы, чым старыя.

DSC_0214

 

А ёсць канкрэтная тэматыка ў твайго будучага зборніка?

— Каханне, вядома.

Ёсць яшчэ які-небудзь творчы напрамак, у якім ты жадаеш рэалізавацца?

—  Я люблю фартэпіяна. І калі бываюць моманты адсутнасці натхнення для вершаў, фартэпіяна мне вельмі дапамагае вярнуць настрой. У гэтым я таксама самавучка. Але на гэты кошт у мяне не такіе сур’ёзные планы. Думаю, гэта застанецца маім хобі.

DSC_0226

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *