Аднойчы мне пашанцавала пазнаёміцца з цудоўнай дзяўчынкай Юляй, у якой ёсць не менш цудоўная мэта ў жыцці: стаць беларускай пісьменніцай. Ведаеце, аднойчы я задумалася аб тым, што чакае нашу беларускую культуру. І думкі мае былі не сказаць, каб добрымі. Але пасля знаёмства з Юліяй маё меркаванне на гэты конт цалкам змянілася.
Юля, раскажы, калі ласка пра сябе: адкуль ты, дзе вучышся?
— Мяне завуць Юля Фельдшэрава, я нарадзілася ў горадзе Жодзіна. А зараз я вучуся на філалагічным факульцеце БДУ.
Чаму ты выбрала менавіта гэты факультэт?
— Ведаеш, я заўважыла такую сітуацыю: калі я кажу чалавеку, дзе я вучуся, звычайна далей ужо не задаюць пытанняў, таму што лічаць, што я паступіла туды таму, што стаўлюся да катэгорыі “гуманітарыеў”, але гэта не зусім так. Ужо з дзевяці гадоў я мару звязаць свае жыцце з пісьменствам і лічу, што гэты факультэт – вялікі крок да маёй цэлі.
А што падштурхнула цябе на гэту думку?
— Калі мне было дзевяць гадоў, я адкрыла зборнік вершаў Алаізы Пашкевіч: Хрэст на свабоду. Мая мама любіць гэту пісьменніцу. Канешне, я мала разумела сэнс і асноўную думку вершаў, але мне так спадабалася гэтая меладычнасць, з якой я магла яго прачытаць… Потым я часта прасіла маці чытаць мне вершы Алаізы, таму што мне хацелась быць подобнай на яе.
Як хлопчык у дзевяцігадовым узросце вырашае стаць касманаўтам. Гэта вельмі сур’ёзнае рашэнне для такой маленькай дзяўчынкі. Але ж я бачу, што праз дзесяць год тваё рашэнне не змянілася. Але што змянілася ў жыцці?
— З таго моманту мая маці падтрымлівала мяне ва ўсім. Яна дапамагала мне рыфмаваць мае первыя вершы, а потым мы высылалі іх у дзіцячыя часопісы: Бярозка, Рюкзачок, напрыклад, ці Стрекоза. Ужо не памятую ўсіх. Калі падрасла – пачала публікавацца ў найбольш сур’ёзных часопісах: Маладосць і Полымя.
А зараз ты вучышся ў філалагічным унівесітэце, атрымліваецца сумяшчаць вучобу з гэтым хобі?
— А гэта ўжо не хобі. Я зразумела гэта, калі вырашыла пайсці на філфак. Але зараз я не пішу больш у гэтыя часопісы, у мяне з’явілася больш сур’ёзная мэта: праз год, калі ўсё пойдзе добра, я збіраюся выпусціць невялічкі зборнік. На гэта мяне таксама падштурхула маці.
Напэўна, гэта будзе дастаткова складана.
— Я таксама лічыла, але ў нас ужо ўсё “схоплена”. *смяецца*
Ужо ведаеш, як назваць свой зборнік?
— У мяне ёсць некалькі ідэй, тры, але зараз мяне больш цікавіць змест, якія вершы я ўключу ў яго. І, безумоўна, гэта будуць больш новыя вершы, чым старыя.
А ёсць канкрэтная тэматыка ў твайго будучага зборніка?
— Каханне, вядома.
Ёсць яшчэ які-небудзь творчы напрамак, у якім ты жадаеш рэалізавацца?
— Я люблю фартэпіяна. І калі бываюць моманты адсутнасці натхнення для вершаў, фартэпіяна мне вельмі дапамагае вярнуць настрой. У гэтым я таксама самавучка. Але на гэты кошт у мяне не такіе сур’ёзные планы. Думаю, гэта застанецца маім хобі.