“Апошні дранік спецыяльна для Івуліна!” Як на журфаку БДУ адсвяткавалі Дзень роднай мовы

Новости

24 лютага з шасці гадзін вечара на пятым паверсе Інстытута журналістыкі было як ніколі шумна. З кожнай хвілінай невялікі хол запаўняўся студэнтамі і выкладчыкамі: скончылася пара і ўсе спяшаліся стаць удзельнікамі самага цёплага і атмасфернага свята на журфаку – Дня роднай мовы 2016.

IMG_3814І хаця 21 лютага (менавіта ў гэты дзень у свеце вызначаецца Дзень роднай мовы – прым. аўт.) ужо мінула, а выхадныя яшчэ далёка, гэта не перашкодзіла арганізатарам зрабіць добрае мерапрыемства і прымусіць гасцей не сумаваць.Напачатку вядучы мерапрыемства Канстанцін Баяндзін вырашыў праверыць эрудыцыю гасцей. Пытанні былі такія: на чым стаіць Зямля? Потым – на якой колькасці кітоў, сланоў і чарапах. Адзначу, што большую колькасць адказаў дала выкладчыца Ганна Віктараўна Курэйчык. Пасля сімвалічна пелі песню гурта NRM “Тры Чарапахі” разам са студэнткай другога курсу Анжэлікай Пушновай.Далей па праграме ўдзельнікаў пачалі забаўляць шматлікімі конкурсамі.

IMG_3915

IMG_3643

IMG_3692На мой погляд, самы запамінальны – з сушкамі. Трэба было класці сушку ў рот, але не жаваць яе, і пасля кожнай наступнай гаварыць “Дзень роднай мовы”. Пераможца ў гэтым складаным іспыце слушна стаў Андрусь Талерчык. Мне на некаторы час стала нават страшна за яго: гэтымі сушкамі і здушыцца можна л ёгка! Але ўсё ж такі гульня скончылася без траўмаў і Андрусь атрымаў прыз.

IMG_3748Таксама цікава было, калі некалькі хлопцаў і дзяўчын станавіліся ў два шэрагі, а калі гучала музыка, то хлопец павінен быў дагнаць дзяўчыну, якая хутка ад яго ўцякае. Ёй трэба было зрабіць круг і вярнуцца на сваё месца. Калі хлопчык зловіць дзяўчыну, то цалуе ў шчоку і бяжыць за наступнай.

IMG_3789

IMG_3800Пераможцаў тут не было, але Андрусь Талерчык злавіў дзяўчын больш за астатніх. На маю думку, менавіта ён стаў “зоркай” вечарыны.
Кожны год арганізатары мерапрыемства запрашаюць на журфак беларускіх спевакоў. У гэты вечар студэнты і выкладчыкі “прыслухаліся” (слоган гэтага года – “Прыслухайся!” – прым. аўт.) да сапраўднага беларускага року ў выкананні саліста гурта Мутнаевока Яўгена Змушкі. Ён выканаў некалькі песень ў акустычнай версіі і пажадаў студэнтам слухаць толькі добрую музку, а таксама не прагульваць заняткі.

IMG_3882

IMG_3875

IMG_3911Потым гасцей частавалі нацыянальнай беларускай стравай – дранікамі са смятанай і квасам. Пасля конкурсаў, танцаў і скокаў вялікая талерка з дранікамі амаль за хвіліну апусцела.

IMG_3995

IMG_4001

IMG_4007Паелі, папілі – ізноў танцаваць! Менавіта так і адбылося. Апошняй стала песня гурта NAVI “Адбымі мяне”. І калі хлопцы запрашалі дзяўчын на павольны танец, Косця Баяндзін танцаваў з талеркай, на якой застаўся адзін дранік. Вакол хлопца праз некалькі хвілін пачалі вадзіць карагод.

IMG_4016

IMG_4035

IMG_4067Напрыканцы вечара, калі людзі ўжо пачалі разыходзіцца, на вечарыну завітаў Аляксандар Івулін. Нехта нават сказаў: “Апошні дранік спецыяльна для Івуліна!”

IMG_4086Канешне, было прыемна бачыць, як усміхаюцца і жартуюць выкладчыкі, як “танчаць” хлопцы і спяваюць дзяўчыны. І мне, як першакурсніцы, усе спадабалася. Але ў больш старшага пакалення, на вачах якога прайшло не адно такое мерапрымства, асаблівага ўражання ад святкавання не засталося. Так, пяцікурснік Раман Гаеўскі падзяліўся меркаваннем:
– Усе, канешне, добра, але некага аганьку не хапае. І студэнтаў, выкладчыкаў у другія разы было значна больш. Але я лічу, што такія мерапыемствы патрэбны.
Вось так і прайшла гэта па-сапраўднаму “журфакаўская” вечарына. З памылкамі, недаробамі, але дастаткова цёпла і весела.



3 комментария по теме ““Апошні дранік спецыяльна для Івуліна!” Як на журфаку БДУ адсвяткавалі Дзень роднай мовы

  1. Эх, на «дзённае» бы сейчас, где мои семнадцать лет! ))

  2. Хорошо-хорошо, только заголовок…Человеку, который к журфаку не имеет отношения вообще,неясно, кто такой Ивулин и почему именно для него остался последний драник? Да и в конце текста так и не рассказали, кто же такой тот самый Александр Ивулин, может, это какой-то культовый персонаж на журфаке, но читают же люди не только с вашего факультета. Не стоило выносить это в заголовок,по-моему,а так «залічана».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *