Лютаўскім вечарам

Культура

Адчуць трошачкі цеплыні, задумацца аб сваіх дзеяннях і, увогуле, аб жыцці, атрымалася ў прысутных на спектаклі “Крыху пяшчоты” , прадэманстраванага на сцэне Тэатра юнага гледача. Аўтар п’есы – італьянскі драматург Альда Нікалаі. У дзеі паднімаецца адразу некалькі праблем, актуальных ва ўсе часы. Спачатку пачнем з вечнай праблемы адносін паміж дзецьмі і іх бацькамі. Часцей за ўсё, прычынай непаразуменняў паміж імі з’яўляецца розніца ва ўзросце. Бацькі, ужо вопытныя людзі, жадаюць абараніць сваіх дзяцей ад пымылак, калісьці ўжо зробленых імі, дапамагчы ім зрабіць правільны выбар у пытаннях, вырашальных для будучыні. Але дзеці, як гэта звычайна бывае, лічаць, што іх бацькі нічога не разумеюць у сучасным жыцці. Погляды на рэчы разыходзяцца, і, як бы страшна не было пра гэта гаварыць, устанаўліваецца нейкая аддаленасць паміж роднымі людзьмі. Вынік – бацькі адзначаюць сваю старасць у дамах прыстарэлых.  У некаторыя моманты падчас дзеі было вельмі сумна ад жудаснай рэальнасці. Прыклады, адлюстраваныя ў спектаклі, даюць нам магчымасць задумацца аб сваіх адносінах паміж з бацькамі. Спадзяюся, што для некага гэта стане штуршком на шляху паляпшэння адносін з самымі блізкімі людзьмі. Вельмі важна паспець пераасэнсаваць свае учынкі  і пастарацца выправіць памылкі, пакуль не позна.

Зараз паглядзім на адбываючуюся дзею з боку ўзнятай тут праблемы кахання. Карціна, разгортваючаяся перад намі, паказвае, што ў любым узросце можна быць каханым і самым шчаслівым. Галоўнае —  самому верыць у гэта. Каханне не падлягае часу.Мы можам любіць і маладыя, і старыя, бо гэта вечнае пачуццё, якое немагчыма вымераць гадамі. Мы бачым, як успыхвае каханне паміж ужо не маладымі людзьмі — Нэнілам і Мімі. Гледачы пастаянна чулі, як Нэніл называў сваю каханую персікавай костачкай, і адчувалі пяшчоту, з якой ён вымаўляў гэтыя словы. Назва ў дадзеным выпадку адпавядае зместу.

Калі ацэньваць працу артыстаў, то, безумоўна, гульня Веры Кавалеравай, якая выконвала ролю Пьеры, мне спадабалася больш за ўсё. Асабіста ўразіла яе пластыка, міміка, выразная жэстыкуляцыя, ідэальнае валоданне ўвагай гледачоў. Адразу бачна – прафесіянал сваёй справы.

Разглядаючы тэхнічны бок дадзенага мерапрыемства, хочацца адзначыць  светавое афармленне спектаклю, асабліва пераходы света з аднаго чалавека на другога. Гэта дапамагала канцэнтраваць сваю ўвагу на лёсе адпаведнай асобы і не зважаць на іншыя, на дадзены момант не патрэбныя рэчы. Музыка, дэкарацыі, касцюмы, рэквізіты —  усё, мне здаецца,гарманічна суіснавала ў гэтай велічнай атмасферы. І ведаеце, вельмі цудоўна лютаўскім вечарам сядзець ва ўтульнай зале і атрымліваць асалоду ад пануючага ў тэатры духа творчасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *