Еўрапейскі тыдзень

Новости

DSC02388

Дзякуючы праграме супрацоўніцтва Інстытута журналістыкі БДУ са шведскім інстытутам павышэння кваліфікацыі FOJO, з 7 па 14 лютага дваццаць журфакаўцаў пабывалі ў Швецыі. “ЖФ” вырашылі даведацца аб іх уражаннях.

Данііл Шаўроў, 2 курс:

– Я бываў у Швецыі і раней. Але гэтая паездка запомніцца надоўга. Спадабалася ўсё. Адзіны мінус, напэўна, тое, што не хапіла часу дасканала вывучыць кожны горад, зразумець яго. З трох гарадоў, у якіх пабывалі, больш за ўсё спадабаўся Мальмё. Што тычыцца вучэбнай часткі, то больш за ўсё запомнілася наведванне рэдакцый СМІ і размова па скайпе з журналістам Матвеем Ганапольскім. Кіраўнік візіту Петэр Саммерштэйн сказаў нам, што хоча паспрабаваць хоць трохі нас змяніць. Думаю, у яго атрымалася: некаторыя рэчы я пераасэнсаваў.

wdpKUfwjAoE

Мікалай Іваноў, 3 курс:

–       Уражанні ад Кальмара, Лунда і Мальмё моцныя. Неверагоднага хараства гарады, вельмі кампактныя і жывыя. Капенгаген таксама добры, але гэта занадта дынамічны горад для мяне. У арганізацыйным плане ўсё было на высокім узроўні. Я стаўлю дзясятку з плюсам. Харчаванне, жыццё, экскурсіі — проста казка. Што да плённасці і эфектыўнасці, то падарожжа было пазнавальным. Я знутры змог убачыць, як працуе шведская журналістыка, адчуць яе, пакратаць за ўсе месцы. Дзякуючы кантакту і дыялогу з прадстаўнікамі рэдакцый, я запісаў некалькі ідэй у свой нататнік для таго, каб зрабіць беларускую журналістыку лепш.

DSC02264

Дзмітрый Сяліцкі, 2 курс:

–Адным з самых цікавых фактаў асабіста для мяне стала тое, наколькі ў Швецыі развіты лакальныя СМІ. Як сцвярджаюць самі супрацоўнікі такіх рэдакцый, яны хочуць быць яшчэ бліжэй да народу. Людзям цікава тое, што адбываецца вакол іх. Нават раённыя газеты актыўна развіваюць свае сайты, яны становяцца ўсё больш папулярнымі. А як працуюць радыёстанцыі! Яны робяць сапраўды якасны кантэнт, які слухаюць не толькі па дарозе на працу. Там можна паслухаць як і добрую музыку, так і (што важна!) аналітычныя праграмы, якія створаны прафесіяналамі. Такая тэндэнцыя мяне вельмі ўразіла.

Кожны дзень мы выходзілі за рамкі, стараліся пераадолець сябе, адшукаць нешта новае, спазнаць максімальна многа. І гэта ўжо ўвайшло ў звычку. Вельмі карысную, прытрымлівацца якой мы будзем працягваць і ў Мінску. Выходзіць за рамкі − гэта нібы адчуваць палёт, адчуваць, што ты здольны на ўсё.

wp7PSp8qB8A

Юлія Дубоўская, 2 курс:

–Немагчыма апісаць словамі той аб’ём ведаў, атрыманы за час нашай вучэбнай паездкі, шмат новых ідэй, уражанняў, натхнення, а галоўнае − неацэннага досведу замежных калег, пасля зносін з якімі пачынаеш  ганарыцца абранай прафесіяй. Я абавязкова паспрабую прымяніць, апрабаваць на практыцы ўсё, што пачула за гэты тыдзень, і не толькі ў сваёй працы, але і ў жыцці таксама, бо журналісту, перш за ўсё, трэба самому быць спецыялістам, быць адукаваным, этычна выхаваным і, як бы гучна гэта ні гучала, − быць Чалавекам. Я  хачу падзякаваць усім арганізатарам вучэбнай паездкі ў Швецыю ад Інстытута журналістыкі БДУ за такую неверагодную магчымасць стаць яшчэ на крок бліжэй да ажыццяўлення сваёй мары!

DSC02291



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *