Блукаючы скетчбук

Абитуриент Культура Разное

photo-107801038_413862449

Па-першае, растлумачу, што “скетчбук” перакладаецца як кніга або нататнік для хуткіх замалёвак.Такія нататнікі ўжываюць дызайнеры, ілюстратары і пісьменнікі. Яны звычайна з’яўляюцца вельмі атмасфернымі рэчамі.
Зараз ва многіх гарадах Расіі і Беларуі існуе такі праект, як “Блукаючы скетчбук”. Асноўная мэта праекта – стварэнне народнага даведніка. “Народнага” не ў сэнсе традыцыйнага, а зробленага вялікай колькасцю творчых людзей.
Упершыню ідэя стварэння такога даведніка з’явілася ў Санкт-Пецярбргу, дзе была і рэалізавана. Жыхарам горада прапанавалі падзяліцца сваімі любімымі месцамі горада: кафэ, барамі, музеямі, паркамі, закуткамі і іншым, патлумачыв аб іх на старонках нататніка. Прыняць удзел можа любы ахвотны, калі яму ёсць, што рассказаць.

photo100509747_407481751
Арганізацыяй праекта ў Мінску заняліся Вольга Пракаповіч і Кацярына Будашкіна, якія вельмі натхніліся гэтай ідэяй. Узяў за аснову дызайна вокладкі атмасферныя фота горада, якімі падзяліліся вядомыя фатографы сталіцы, яны спадзяяюцца стварыць самы жывы і творчы даведнік па нашай сталіцы.

photo234024079_409315507
Каму ж давяраюць запаўняць гэты цудоўны скетчбук? На самай справе, паўдзельнічаць можа любы чалавек. Гэта цікава, таму што ўсе людзі вельмі розныя, і кожны прыносіць частку сябе, што робіць праект унікальным. На стронках нататніка вы можаце рабіць ўсё, што пажадаеце: маляваць, прыляпляць, складцаць, ствараць – усё, што пажадаеце, галоунае – натхненне!
Атрымаць скетчбук вельмі проста. Дастаткова знайсці абмекаванне ў групе “Вконтакте”, дзе любы жадаючы можа запісацца ў віртуальную чаргу, і чакаць паведамленне ад папярэдняга ўдзельніка пра тое, што ён гатовы перадаць нататнік у новыя рукі.
Кніжка знаходзіцца ў кожнага ўдзельніка адзін тыдзень. Гэтага часу павінна хапіць на ўсе перыпетыі і творчыя цяжкасці. Калі нехта затрымліваецца, наступны чалавек не будзе вырываць скетчбук у яго з рук, але яму трактоўна намякнуць, што прыйшоу час вярнуць нататнік. Але пакуль усе адносяцца да праекту з павагай і ўважлівасцю, і ніхто не забіраў “вандроўніка” на большы тэрмін.
На сёння дзевяць нататнікаў шпацыруюць па горадзе і кожны дзень становяцца ўсё больш і больш цікавымі. Жадаючых дапоуніць скетчбукі такая колькасць, што некаторыя людзі чакаюць па паўгода, ў сувязі з гэтым арганізатары алвнуюць увесті яшчэ дзесяць кніжак.
Калі ўсе жадаючыя паўдзельнічаюць, нататнікі будуць адсканаваны і сабраны ў адзін друкаваны даведнік.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *