“Усё! З панядзелка пачынаю новае жыццё!” Як часта мы сустракаем гэтыя словы на нашым жыццёвым шляху. Нам здаецца, што лягчэй пачаць “новае жыццё” заўтра або з наступнага тыдня. Але каму ад гэтага будзе лепей? Мы ствараем ілюзорную надзею. Верым, што хутка ў нашым жыцці штосьці зменіцца. Але для гэтага “штосьці” прыкладаем мінімум магчымага і надоўга адкладваем змены. Ты ведаеш, што гэта не правільна, але ўсё роўна робіш. Менавіта прыйшоў час пазбаўляцца ад шкодных звычак.
1. Шукаеш інфармацыю пра таго, хто цябе нават не ведае.
І нават такая бяскрыўдная звычка можа стаць перашкодай у тваім жыцці. Сусед Віця паехаў з бацькамі ў Маскву, а Даша з паралельнага класа знайшла сабе хлопца… Новы фоткі ў Instagram’е, і запісі ў Twitter’ы могуць паведаміць пра многае. Але, напэўна, прыйшоў час займацца ўласным жыццём.
Парада: Не трэба зайздросціць нікому! Тваё жыццё такое ж цікавае, як і ў чалавека з вокладкі глянцавага часопіса… Усё залежыць толькі ад цябе. Не трэба збіраць комплексы ў той час, калі нехта збірае ўражанні.
2. Адкладваеш справы на наступны дзень.
Сіндром “заўтра” – так можно ахарактарызаваць гэтую звычку. Мы адкладваем справу, якую можна выканаць цяпер, і ўсё больш і больш баімся таго “заўтра”. Часта такая звычка фарміруецца па простай прычыне: нам проста лянота. “Ай, пачакае”, — кажам мы.
Парада: Навучыся планаваць сваі дні. Складзі расклад і запішы справы, якія неабходна выканаць на працягу тыдня. І ў апошні дзень, калі твае аднакласнікі будуць “зубрыць” матэрыял, зможаш атрымаць асалоду ад прагулкі ці прагляду фільма.
3. Вывучаеш бухулік, калі марыш стаць актрысай. Зноў прачынаешся з думкай, што неабходна ісці да рэпецітара па матэматыцы? А навошта? Бо так сказалі бацькі. Яны лічаць, што варта паступіць у БДЭУ. “Там і перспектывы добрыя, і дачка суседкі вучыцца”, — чуеш ты ўжо не першы раз. А цябе проста пачынае трэсці ад думкі, што ўсё жыццё звяжаш з нелюбімай прафесіяй.
Парада: Навучыся казаць “не” нават тады, калі справа датычыцца бацькоў. У рэшце рэшт, вучыцца будзеш ты. І ты, а не твае бацькі, будзеш гадзінамі сядзець за канспектамі і за вывучэннем матэрыялу. Ты — асоба са сваім характарам, сваімі звычкамі і амбіцыямі. Лепш цяпер падтлумачыць бацькам, што ты хочаш развівацца ў цікавым для цябе накірунку.
Кожная шкодная звычка – крок назад. Кожная добрая – два вялікія крокі наперад. Варта толькі зразумець, чаго хочаш ты, і ісці ў правільным накірунку.