Якія забавы ў педагогаў?

Абсалютна паспяховым длthumb-01-f_26969781-300x225-7c052a41949858b5902267d42fffba6fя Бярозаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  стаў творчы праект – выстава работ кіраўнікоў гурткоў. У нашым горадзе добра ведаюць: хочаш убачыць што-небудзь прыгожае ці нават незвычайнае – зазірні ў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Творчасць тут уладарыць паўсюдна, таму калідоры цэнтра ніколі не пустуюць – адна выстава змяняе другую. Звычайна на іх паказваюць вынік творчасці гурткоўцаў, але ёсць адзін праект, адрозны ад астатніх. Я маю на ўвазе выставу “Свет нашых забаў”. Адметнасць гэтай традыцыйнай для цэнтра экспазіцыі ў тым, што ў ёй выстаўляюцца работы педагогаў. Іх у пазашкольнай установе працуе каля 40.

– Творчыя выставы педагогаў нашай установы дадатковай адукацыі праходзяць не першы раз, – расказвае дырэктар Ірына Антонаўна Мінеева. – “Свет нашых забаў” сабраў лепшыя работы педагогаў і тэхнічных работнікаў – людзей творчых.
Выстава педагогаў і іншых супрацоўнікаў цэнтра зачаравала і дзяцей, і дарослых. Хіба можна было застацца абыякавым да краявідаў, якія намалявала педагог узорнай студыі выяўленчага мастацтва “Маё натхненне” Наталля Уладзіміраўна Навумлюк?! А як не спыніцца ля работы Валянціны Міхайлаўны Казекі “Металічны кот”?! Бясспрэчна, увагу прыцягвала “Дымчатая кветка” Наталлі Генрыхаўны Юдчыц. Гэтае пано зроблена з незвычайнага матэрыялу – пёраў. Такое крэатыўнае, неардынарнае мастацтва называецца пёраграфіяй. Прыгажосцю, аб’ёмам, акуратнасцю выканання захаплялі карціны, якія вышыла крыжыкам Надзея Уладзіміраўна Масяйчук. А вось Ірына Пятроўна Жук звязала кручком надзвычай элегантны шалік. Добрыя водгукі прагучалі пра пано, зробленыя педагогам гуртка “Вышыўка пацеркамі” Людмілай Вітальеўнай Міхно…
Гэта здорава, што педагогі прыдумалі такую выставу! Цяпер у гурткоўцаў з’явіўся дадатковы стымул – навучыцца майстэрству і таксама здзівіць Бярозу сваёй творчасцю на традыцыйнай выніковай выставе ў канцы года.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *