Ці можна рэфармаваць існуючую сістэму гуманітарнай і сацыяльнай адукацыі ў беларускіх ВНУ?

Гэтае пытанне разглядалася 26-га мая на прэзентацыі праекта Цэнтра еўрапейскага даследвання. Члены групы на працягу красавіка і мая займаліся вызначэннем праблем студэнтаў і выкладчыкаў пэўных дысцыплін. У ходзе даследвання было знойдзена шмат падабенстваў у меркаваннях, і яны тым самым паспрыялі развіццю менавіта навуковай сферы дадзенай тэмы. «Праблемы мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі: сацыяльныя і гуманітарныя навукі» — так называецца сама праца даследчыкаў Цэнтра, і адначасова гэтая назва была пазначана тэмай дыскусіі, якая была праведзена пасля прэзентацыі праекта.
Такая актуальная тэма была выбрана невыпадкова. Самі даследчыкі ў свой час выкладалі ці працягваюць гэта рабіць, і ім было важна у цэлым зразумець, што робіцца цяпер у ВНУ і ва ўсёй вышэйшай адукацыі. Спачатку яны для сябе адзначылі, што ўсюды дзейнічаюць аднолькавыя праграмы выкладання і што назіраецца працэс цэнтралізыцыі, бо большая частка вышэйшых устаной знаходзіцца ў Мінску. Потым яны сталі задаваць пытанні студэнтам і выкладчыкам з 11-ці вузаў краіны па некалькім пунктам: пра працэссы акадэмічнай мабільнасці, пра камунікацыю паміж студэнтамі і выкладчыкамі, пра фарміраванне ўсяго вучэбнага курса і праграм, пра наяўнасць гендэрных стэрэатыпаў.

DSC03756

Самай складанай і ў той час цікавай часткай даследвання было вызначэнне праблем самімі студэнтамі і выкладчыкамі. У прэзентацыі былі прадстўлены цытаты гэтых людзей, дзе яны расказывалі свае асабістыя погляды на ўсю сістэму адукацыі. Выкладчыкі адзначылі, што працэс акадэмічнай мабільнасці праходзіць вельмі цяжка, бо паехаць на стажыроўку ў еўрапейскія ВНУ амаль немагчыма. Толькі краіны СНД праводзяць для беларусаў навуковыя канферэнцыі, сустрэчы і г.д. Яшчэ было адзначана, што назіраецца сутыкненне паміж выкладчыкамі і адміністрацыяй, бо мала хто можа замяніць таго чалавека, які едзе на старыроўку, і сама стажыроўка мала падтрымліваецца фінансава з боку ВНУ. Вось адна з такіх цытат была прыведзена на прэзентацыі: “Падтрымлівае ці кіраўніцтва міжнародныя сувязі і выезды — не. З другога боку, нельга сказаць, што забараняе”.
Студэнты вызначылі шэраг тых праблем, якія штодзённа назіраюцца ў вучобе. Яны адзначылі, што зніжэнне патрабаванняў у вузах з’яўляецца прымальным. Меней робіш — хучэй атрымліваеш вынікі. Але ці можна назваць такі погляд рацыянальным? Такое пытанне адразу задалі даследчыкі Цэнтра, пасля агучвання такога меркавання. Далей студэнты выказаліся наконт працэса публічнага абмеркавання самакіраўніцтва. Бясспрэчна, сустрэчы праводзяцца, але фармальна. Студэнты не разумеюць, чаму так, а не інакш будуецца план заняткаў, чаму нельга самім выбіраць сабе выкладчыкаў. Але большую цікавасць яны праявілі, калі тэма зайшла пра міжнароднае супрацоўніцтва. Студэнты адзначылі недастатковы ўзровень выкладання замежных моў, как была магчымаць вучыцца за мяжой. Таксама ўзгадалі і тое, што большую частку фінансавання трэба заплаціць асабіста самому студэнту.

DSC03749
Пасля прэзентацыі самога праекта былі не да канца зразумалыя канкрэтныя спосабы змены пэйных праблем. Гэтае пытанне прапанавалі абмеркаваць прадстаўнікі Цэнтра еўрапейскага даследвання, Аляксей Братачкін і Вольга Шпарага, ўдзельнікам прэзентацыі. Перад гэтым яны далі азнаёміцца з некаторымі пунктамі, якія, на іх поглад, былі бы рацыянальнымі для змянення сучаснай сістэмы адукацыі: пашырэнне студэнцкай і выкладчыцкай мабільнасці, удзел судэнтаў ў палітыцы ВНУ і г.д.
Гэтыя прапановы неадназначна былі прыняты ўдзельнікамі прэзентыцыі, бо не было дакладнага плану самога змянення. У дыскусіі прагучалі пытанні пра сам працэс перабудовы сістымы: трэбы паступова штосьці мяняць ці кардынальна, з чаго пачаць і якую мэту ставіць перад сабой. Бо словы словамі, а вось да аднолькавай высновы ніхто так і не прыйшоў. Зразумела было толькі адно, што трэба ўжо шмат чаго змяніць, і толькі гэтая частка была добра аргументавана трапнымі прыкладамі з жыцця.

DSC03751
Сама прэзентацыя была цікава тым, што кажны ўдзельнік змог адкрыта пакрытыкаваць сістэму вышэйшых устаноў. Даследчыкам было цікава дапоўніць сваю працу меркаваннямі незалежных слухачоў, якія таксама хацелі данесці ўсім свой погляд на праблему. Такая атмасфера аднадумцаў дала аснову прадуктыўнай дыскусіі. Хтосьці палічыў такую прэнентацыю карыснай дзеля разумення сваёй ролі ва ўсёй сістэме адукацыі, а хтосьці не знайшоў дакладных пунктаў для змянення відавочных праблем. Але тым не менш сама дыскусія сведчыла ўжо пра тое, што трэба абмяркоўваць усе пытанні і не заплюшчваць вочы на праблемы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *