Прыйшла вясна, прыйшло каханне!
Яно нясе ў жыццё цяпло,
Перада мною – нашае спатканне
Бо мы жадалі каб яно было.
Мы жадалі, каб квітнелі кветкі
І зоркі зіхацелі нам святлом,
І нашага пацалунку сведкі
Сышлі… з ранішнім агнём.
Мы не заўважалі доўгі час адзін аднаго
І жылі са смуткам у вачах,
Тваё каханне магло абраць любою
І я магла бачыць іншага ў снах.
Страла анёла патрапіла ў сэрца
Неспадзявана, як заўжды бывае,
Каханне пакуль як маленькае дрэўца
Але нам і гэтага хапае.
Пацалунак і тваё прызнанне
Пацалунак і нашае спатканне,
На жаль зацягне хмара
Бо гэта сон і невыканальная мара.