Сюзанна Мірзаян: «Поспех звычайна прыходзіць да тых, хто занадта заняты, каб яго шукаць»

Непаўторны вобраз, цікавы ўнутраны свет, талент і індывідуальнасць — гэта малы спіс якасцяў, якія вылучаюць гэтую дзяўчыну з натоўпу. Яе называюць «Магілёўскай Эмі Уайнхауз»: знешнасць нельга амаль адрозніць ад знешнасці вядомай англійскай спявачкі. За спіной гэтай дзяўчыны 4 персанальныя выставы карцін і некалькі паказаў уласнай лініі адзення. Яна — яркі і таленавіты прадстаўнік нашай моладзі. Мастачка, фатограф, стыліст-візажыст і дызайнер Сюзанна Мірзаян расказала, якія праблемы моладзі яе хвалююць, у чым заключаецца поспех і як быць індывідуальнасцю.

ouNW4YqHsqY
— Маё стаўленне да параўнання з выканаўцай Эмі Уайнхауз як і не адмоўнае, так і не станоўчае, — распавядае Сюзанна. — Такое меркаванне пайшло ў прынцыпе з ніадкуль. Многія лічаць, што я ўзяла яе вобраз для таго, каб прыцягнуць увагу да сябе. Гэта памылкова, бо калі казаць пра прычоску, макіяж, то дзяўчыны сталі начэсваць валасы яшчэ ў 60-ых гадах мінулага стагоддзя, а стрэлкі малююць і зусім многія. У маім выпадку ўсё сабралося разам і атрымаўся такі вобраз. Яго дапамагла знайсці мама, менавіта яна рабіла сабе пышныя прычоскі, яркі макіяж. Я нават памятаю той дзень, калі ў першы раз зрабіла начос і выйшла на шпацыр. Навакольныя з вялікай цікавасцю звярталі ўвагу.

— Карані якіх нацыянальнасцяў спляліся ў табе? Ты нарадзілася ў Беларусі?
— Мае бацькі — армяне, але нарадзілася я ў Нясвіжы. Мы выязджалі на радзіму бацькоў, але з-за абставінаў вярнуліся ў Беларусь. Адукацыю прыйшлося атрымаць у розных установах, бо жылі мы ў Нясвіжы, у Мсціславе, пазней — у Магілёве. У пятым класе я паступіла ў Магілёўскую мастацкую школу з архітэктурным ухілам, дзе правучылася да адзінаццатага класа. За школьныя гады я памяняла нямала школ. Было лёгка ўліцца ў кампанію, таму што я сама па сабе вельмі таварыская. Мяняць класы я навучылася. У гэтым жыцці ўсё трэба адпускаць спакойна. Калі ўчапіцца мёртвай хваткай ў адно месца, не будзе ніякага развіцця. Трэба ўмець адпускаць людзей і прымаць новых.

— Калі ты захапілася мастацтвам?
— З самага ранняга дзяцінства я пачала маляваць. Менавіта мама дапамагала рэалізаваць мае дзіцячыя жаданні. Яна — неверагодна творчы чалавек, ва ўсім дапамагае і ва ўсім падтрымлівае. Мама аддала мяне ў мастацкую школу, дзе ўсе ўступныя экзамены былі здадзены мною ўдала. З гэтага моманту я пачала займацца прафесійна. Пазней я зразумела, што абавязкова звяжу сваё жыццё з мастацтвам, дызайнам, мадэляваннем адзення, фотасесіямі, выставамі. Я пераканалася, што, калі ісці да мары, — яна абавязкова збудзецца. На дадзены момант я адкрыла сваю мадэльную школу, выпускаю дызайнерскую вопратку, праводжу персанальныя выставы карцін і раблю паказ уласнай лініі адзення. У мяне ёсць дружная каманда, з якой мы разам ідзем да пастаўленай мэты. Думаю, самая галоўная заслуга: дапамагаць людзям шукаць сваю індывідуальнасць і ісці да выканання сваёй мары.

— У цябе ствараюцца не толькі карціны і эскізы вопраткі, але ты таксама стала захапляцца фатаграфіяй, візажам. Гэта стала хобі?
— З задавальненнем вывучаю фатаграфію, візаж. Гэтыя навыкі патрэбны для таго, каб з дакладнасцю перадаваць людзям мае думкі праз фатаграфіі. Напрыклад, я шыю калекцыю. Натуральна, я павінна стварыць поўны вобраз: бачыць макіяж, прычоску. Я павінна зрабіць такую фатаграфію, якая супадае з маім малюнкам ва ўяўленні. Акрамя фатаграфіі, візажу, і, уласна, дызайну адзення, я вельмі люблю чытаць. У мяне ёсць цэлая бібліятэка: я вывучаю біяграфіі мастакоў, дызайнераў. Усе мае захапленні звязаныя паміж сабой. Яны не проста хобі, яны — маё жыццё.

7SJVxSJLnjc

— Табе ўсяго толькі 21 год, але ты ўжо паспела самарэалізавацца. Як ты дасягаеш поспеху?
— Для мяне поспех — гэта рух. Гэта тое, якім чынам ты ідзеш да сваёй мары. Ты абавязкова павінен ставіць сабе мэту, прамаўляючы яе, і паступова да гэтага ісці. Я раблю прапісаныя мною крокі, дзейнічаю, не стоячы на месцы. Часам людзі бяздзейна сядзяць і кажуць: «Вось я хачу стаць зоркай!» Хацець можна, але без якіх-небудзь дзеянняў нічога не атрымаецца. Поспех звычайна прыходзіць да тых, хто занадта заняты, каб яго шукаць. Павінна быць шмат імкнення. Безумоўна, я хачу быць прыкладам для многіх. Хачу стварыць свой брэнд. Зараз мае мадэлі займаюцца абсалютна бясплатна. Я даю ім урокі дэфіле, пры гэтым развіваюся сама і даю нешта новае ім. Нам цікава працаваць: мы не толькі вучымся трымацца на подыуме, але таксама наведваем выставы, вывучаем гісторыю моды і ўсе яе напрамкі для таго, каб чалавек ведаў, у якой сферы працуе. Меркаванне пра тое, што большасць мадэляў — дурныя, з’яўляецца вялізным няслушным стэрэатыпам. Для мяне важна, каб чалавек быў развіты ўнутрана. Тут вельмі шмат нюансаў. Мэтанакіраванасць — таксама немалаважны фактар для дасягнення поспеху. Менавіта яна вырашае многае. Калі хочаш — знойдзеш магчымасць, калі не хочаш — знойдзеш прычыну.

— Як ты стала выпускаць сваю лінію адзення? Бо для гэтага патрэбныя немалыя сродкі.
— Проста аднойчы зразумела: усё, што я раблю і да чаго імкнуся, павінна даць свой плён, таму трэба дзейнічаць. Памятаю дзень, калі я распавяла маме пра тое, што хачу зладзіць паказ. Яна падтрымала мяне і дала згоду. Спонсараў ў мяне няма. Калі рыхтаваўся паказ, адзіным спонсарам была мая мама, за што я моцна ўдзячная ёй. Яна дапамагала мне і шыць вопратку. Я не карыстаюся да паслуг швачак, краўцоў. Хочацца, каб у калекцыю быў укладзены толькі мой штрых, каб было ўсё ў дакладнасці, як на маіх эскізах і накідах.

— Хто прапанаваў зладзіць паказ і хто дапамог арганізаваць яго? Дзе праходзілі твае выставы і сам паказ?
— Ідэя зладзіць паказ і выставы была надзвычай маёй, таму я сама ўсё арганізоўвала. На гэта сышла маса сіл, часу, сродкаў. Я ўпэўнена: калі нешта вырашыў арганізаваць, то ўсё павінен рабіць асабіста ты. Мерапрыемствы павінны быць такімі, якімі ты малюеш іх у сваіх думках. Мая першая выстава карцін праходзіла ў магілёўскай фотастудыі «5 паверх», другая выстава і сам паказ — у Магілёўскім дзяржаўным інстытуце харчавання. З паказам ёсць свая цікавая гісторыя: памяшканне дэкарыравалася тканінай. Для гэтага мы з мамай набылі 300 метраў тканіны, замовілі подыумны шыльду з маім імем. Пастараліся падысці крэатыўна да гэтай справы.

— У горадзе зараз можна сустрэць шмат «штампаваных» людзей, якія змешваюцца ў шэрую масу. Як быць індывідуальным, непадобным да іншых?
— Я б магла даць такі адказ на пытанне, які даюць псіхолагі: мы ўсе індывідуальныя, у кожнага з нас ёсць разыначка, кожны чалавек добры па-свойму. Гэта факт, не спрачаюся. Але разыначку трэба знайсці і зрабіць з яе надзвычайны кекс з разынамі. Вядома ж, праблема ў тым, што наша моладзь не хоча дзейнічаць. Усе хочуць атрымаць усё і адразу, але не ўсё так проста. Для таго, каб стаць вядомым або проста быць не такім, як усе, трэба прыкласці масу намаганняў, трэба вельмі шмат працаваць, вучыцца, чытаць, развівацца. На жаль, цяпер сустракаецца мала зацікаўленых у гэтым асоб. Ніхто не ведае, якой працай паспяховыя людзі дамагаюцца за ўсё. Зараз я правяла свой першы паказ, планую падаць заяўку на Мінскі тыдзень моды, на Піцерскі тыдзень моды. Трэба шмат працаваць.

GT6FepyaByA

— Якія б якасці нашых продкаў ты забрала ў будучыню?
— У першую чаргу сціпласць, якой у наш час проста няма. На жаль, цяпер шматлікія дзяўчаты нават і не ведаюць, што гэта такое. Сціпласць ёсць прыгажосць. Менавіта сціпласць зараз ўпрыгожвае любую дзяўчыну. Таксама забрала б працавітасць, што таксама немалаважна. Вернасць і цярпенне, якія патрэбныя і ў асабістым жыцці, і ў творчасці. Я хачу заклікаць усіх людзей, каб любыя пачынанні яны ўвасаблялі разам з блізкімі табе людзьмі. Вы будзеце пераадольваць усе цяжкасці разам, вы будзеце глядзець у будучыню разам, трымаючыся за руку. Усе цяжкасці робяць нас мацней.

— Якія творчыя праекты ты рыхтуеш?
— У пачатку верасня плануецца больш грандыёзны паказ. Калі летам будуць прадэманстраваны мадэлі моладзевага стылю, то ў верасні я планую паказаць нешта неверагодна шыкоўнае. Не хочацца раскрываць усіх сакрэтаў, але будзе грандыёзна. Адкрыем мы яго ў Магілёве, а далей з праектам наведаем Мінск і Віцебск. У праекце прымуць удзел і мая сястра і мая мама.

— Твой савет і пажаданне ўсей беларускай моладзі.
— Кожны з нас павінен разумець, што трэба пераадолець мноства складанасцяў. Ад іх нікуды не сысці. Я не хачу нікому апранаць ружовыя акуляры і казаць, што за тыдзень можна стаць знакамітым. Да гэтага трэба доўга і ўпэўнена ісці, мэтанакіравана імкнуцца. Хацелася б, каб моладзь вызначылася, у якой сферы хочацца ёй працаваць. Трэба працаваць цяпер, дзейнічаць у дадзены момант і, вядома ж, вучыцца. Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца. Слухаць бацькоў і выкладчыкаў, чытаць шмат кніг. Каб ахарактарызавать нашу моладзь, ёсць адзін надзвычайны прыклад: кошык з прыгожымі яблыкамі. Калі ты пакладзеш у гэты кошык гнілы яблык, які знешне будзе вылучацца, то ён пачынае раскладацца. Гэтая чарната распаўсюдзіцца і на нашы прыгожыя, нічым не сапсаваныя яблыкі. Што адбудзецца праз тыдзень? Увесь кошык будзе напоўнены гнілатой і чарнатой. Тое ж самае і з нашым грамадствам. Адзін чалавек здольны змяніць свет не толькі ў лепшы, але і ў горшы бок. У выніку, уся моладзь, ды і ўвесь свет загразне. Трэба здолець перавярнуць свядомасці людзей і зрабіць так, каб кошык з яблыкамі напаўняўся толькі спелымі і сакавітымі пладамі. Я спадзяюся, што я даб’юся свайго, бо мне не ўсё роўна. Ўсеагульнымі сіламі мы зможам змяніць свет да лепшага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *