7 фактаў з жыцця Янкі Купалы

Абитуриент Культура Новости Разное

7 ліпеня 1882 года на свята Купалля ў фальварку Вязынка зявіўся на свет хлопчык Іван. І вось ужо 134 гады зямля беларуская мае аднаго з найлепшых сваіх сыноў- Янку Купалу. Кожны беларус выдатна ведае гэтае імя, аднак, на жаль, часта блытае яго з Якубам Коласам. Каб была хоць нейкая размеркаванасць, прывяду сем фактаў з жыцця Івана Дамінікавіча Луцэвіча.

  1. Паходжаннескачанные файлы

Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч і Бянігна Іванаўна – паходзілі з дробнай чыншавай шляхты, якая мела адметныя саслоўныя рысы, але па эканамічным становішчы і ладзе жыцця была блізкай да сялян. Дваранскае паходжанне роду Луцэвічаў Сенатам Расійскай імперыі зацверджана не было. Тым не менш пры хрышчэнні ў Радашковіцкім касцёле Іван Луцэвіч быў запісаны дваранінам, але пазней паводле афіцыйных дакументаў належаў да мяшчан.

  1. Адукацыя

Купала не заканчваў спецыяльных устаноў, якія б давалі веды па літаратуры, мове або раскрывалі сакрэты мастацкай творчасці. Ён спасцігаў навуку самастойна: “Чытаць прыходзілася…  ўсё, што магло трапіць пад руку ў глухой правінцыі – ад “Северо-Западного календаря” да “Філасофіі польскай гісторыі”. Але наогул памятаю добра, што кніга, дзе гаварылася аб цяжкай долі беднага люду, заўсёды мяне захапляла. З гэтага, безумоўна, вынікае, што такія аўтары як Кандратовіч, Канапніцкая, Ажэшка (польскія), Някрасаў, Кальцоў (рускія), мяне больш за ўсё цікавілі”.

  1. “Наша Ніва”

10 лістапада 1906 г. у Вільні пачынае выходзіць газета “Наша Ніва”. Яе падпісчыкам і актыўным аўтарам становіцца і Янка Купала. Дзякуючы газеце, яго творчасць набывае вядомасць сярод тагачаснай літаратурнай эліты – Ядвігіна Ш., Цёткі, М. Багдановіча, Я. Коласа. З сакавіка 1914 г. становіцца рэдактарам гэтага выдання. Яго праца была накіравана на пашырэнне беларускасці на роднай зямлі, выхаванне ў людзей патрыятычных пачуццяў. Купала з вялікай радасцю дапамагаў маладым мастакам слова, змячшаў іх творы на старонках газеты, рэдагаваў першыя кнігі З. Бядулі, Цішкі Гартнага, К. Буйло, А. Гурло,    Г. Леўчыка. 7 верасня 1915 г. выходзіць апошні нумар “Нашай Нівы”.

  1. Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі і абвяшчэння БНР

Паэт прыняў рэвалюцыю, але вельмі хваляваўся за лёс Радзімы. Яго вельмі ўзрадавала абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтыя падзеі натхнілі на напісанне цыкла вершаў: “На сход”, “У вырай”, “Спадчына” і інш.

  1. Народны паэт

У 1925 г. Беларусь шырока адзначыла 20-годдзе літаратурнай творчасці мастака. У гонар юбілею Купала першым атрымаў ганаровае званне народнага паэта Беларусі.Yanka_Kupala

  1. “Саюз вызвалення Беларусі”

Л. Бэндэ выдаў артыкул “Шляхам жыцця”, у якім Купала быў названы “ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджэнізму”. Праз гэта пачалі выклікаць у ДПУ, дзе яго дапытвалі і прымушалі прызнацца ў прыналежнасці да міфічнай контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”. Паэт мужна адмаўляў гэты паклёп, але разам з тым у яго душы зарадзілася вялікае разчараванне у жыцці. У лістападзе 1930 г. пасля чарговага допыту вырашыў скончыць жыццё самагубствам. Спроба была няўдалая, і дактарам удалося выратаваць паэта.

  1. Псеўданім

Усім вядома, што псеўданім Купала цесна звязаны са святам Купалля, у дзень якога нарадзіўся паэт. Але чаму Янка? Імя гэтае паэт выбраў не сам – так шчасліва распарадзіўся лёс. Пецярбургскі выдавец першага сборніка Купалы, не ведаючы адметнасцей беларускай мовы, замест Ян напісаў на вокладцы “Жалейкі” Янка. З таго часу Іван Луцэвіч вядомы нам як  Янка Купала.

P. S. З вясны гэтага года ў Брэсце на вул. Янкі Купалы “жыве” сам паэт.  Анна Яцкевіч намалявала графіці ў гонар паэта. Сёння яно з’яўляецца адным з улюбленых мест для фатаграфавання брэстаўчан.

13266794_501392463395002_1967705335_n

Скуратовіч Крысціна

Фатаздымкі  Я. Купалы ўзяты з Інтернету

Фота з графіці — Аляксандра Касцючык



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *