Чаму вучаць беларускія прыказкі і прымаўкі?

Абитуриент Культура Разное

article124475

Кожны народ у свеце мае свае асаблівыя рысы, якія вылучаюць яго з шэрагу іншых: традыцыі, культура, палітыка, эканоміка і нават знешні выгляд. І, канешне, у кожнага народа ёсць свая гісторыя, сваё мінулае, забывацца на якія нельга. Нездарма пісаў А. Лойка :“Дзяды – вытокі кожнага народа”. Гэта тая традыцыя, што спалучае ў сабе 2 часавыя планы: цяперашні і будучы, тыя людзі, якія сваімі вачыма бачылі не адно гора і не адно шчасце, гэта тыя, хто звязвае нас з нашымі продкамі. Яны захавальнікі традыцый, якія сочаць і тайна жадаюць, каб не страціліся набыткі той мудрасці, якую беларускі народ збіраў па крупінках з кожнага пакалення.

Ці заўважалі вы цікавы факт, што звычайна ў творах пісьменнікаў мудрасць і вопыт старых людзей звычайна паказваецца ў прыказках ці прымаўках, якія, як заўважыў І. Насовіч, “усе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку прыказак сваіх”. Узяць, напрыклад, дзеда Якіма, героя апавядання М. Гарэцкака “Роднае карэнне”, які перадае Архіпу (а праз яго і нам) сакрэты вечнасці і неўміручасці.

Згадзіцеся, даволі часта ў творах беларускіх пісьменнікаў сустракаюцца прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. Напрыклад, у п’есах Я. Купалы “Паўлінка” і “Раскідіным гнязде”, у І. Мележа “Людзі на балоце” і г.д.

Але ж трэба адрозніваць прыказкі і прымаўкі ад фразеалагізмаў. Фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, заўсёды з’яўляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры дапамозе якіх передаецца вычарпальны па сэнсе змест. Прыкладам можна вызначыць радкі з твора А. Кобец-Філімонавай:

— Затаіўся здраднік, жыве з намі –рукой падаць… А хто?

— Ціхая свіння глыбока капае, — задуменна сказаў Карабан.

У першым выпадку фразеалагізм з’язўляецца будаўнічым матэрыялам для пабудовы сказа, толькі “часткай” думкі. А ўжо ў другім выпадку прыказка перадае цэласную асобную думку, суджэнне: “скрытны, ціхі чалавек здольны на рашучыя, нечаканыя ўчынкі”.

Нарожданыя ў жывой народнай мове, прыказкі запісваліся і выдаваліся шматлікімі збіральнікамі вуснай народнай творчасці: Я. Чачотам, І. Насовічам.

Беларускія прыказкі і прымаўкі ахопліваюць амаль усе бакі нашага жыцця (Створанныя некалькімі пакаленнямі, яны застаюцца актуальнымі і сёння).

1) Паняцці багаты-бедны вельмі папулярны ў гэтай разнавіднасці фальклору: “Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца”, “Багатаму чорт дзяцей калыша”, “Багатаму шкада карабля, а беднаму кашаля”. Я лічу, што прыказкі і прымаўкі складаліся простым людам, бедным, таму ў крыказках адчуваецца негатыў да багачоў. Але ні зайздрасць, ні злосць не ўваходзяць у нацыянальны характар беларусаў. Проста ў тагачаснай гаспадарцы селянін быў пад прыгнётам паноў, чалавек, які меў грошы, быў здольны рабіць у адносінах да беднага жыхара амаль усё, і, як правіла, гэта зыходзіла багачу з рук.

Згадзіцеся, па прыказках, па іх настроі, па іх падтэксце можна прасачыць і растлумачыць некаторыя звесткі гісторыі.Напрыклад,

2) Яшчэ адна папулярная тэма прыказак і прымавак – гэта рэлігія. Сяляне ў большасці былі людзьмі веруючымі, рэлігійнымі, таму так і атрымалася, што Бог фігурыруе ў такой вялікай колькасці прыказак і прымавак.

“Бог цярпеў і нам велеў”

“Бог шэльму меціць”

“Бог сіротак любіць, але долі не дае”

“Бог не слухае, што свіння рухае”

У прыказках чуецца пакорлівасць свайму лёсу, шчырасць беларуса, яго непамерная вера. Гэтыя прыказкі вучаць веры ў жыццё, у справядлівасць, якой бы яна не была, у светлую будучыню, у неўміручасць душы.

3) Яшчэ адна тэма  даволі часта сустракаеццаў прыказках — тэма роднага дому:

“Дома і вуглы памагаюць”

“Дома і салома ядома”

“Хоць еш крапіву і салому, але пры дому”.

Беларускі народ патрыятычны. Ён абараніў сваю краіну ў страшны час вайны, не аддаў яе ў склад Польшчы і Расіі. Ён выстаяў, цаной сваёй крыві адрадзіў краіну, таму і любіць сваю радзіму так моцна. Таму і дом у нас “вугламі памагае”, “здраду прымаюць, а здрадніка вешаюць”, таму і “Адзін у полі не воін”.

Беларускі народ шчыры, ветлівы і гасцінны. Але ж толькі да той пары, пакуль нехта не вырашыць спасягнуць на святыню яго – Радзіму.

Беларускія прыказкі і прымаўкі ярка і дакладна адлюстроўваюць рысы характару беларусаў, гістарычныя падзеі краіны ды культуру Беларусі. Па іх, як па падручніках, можна вывучаць сваю краіну.

Прыказкі і прымаўкі – той багаж мудрасці, ведаў, накопленых стагоддзямі, які здольны дапамагчы кожнаму.

Думаю, на канікулах я паеду да сваёй бабулі. Няхай падзеліцца са мной сваім вопытам, сваімі прыказкамі і прымаўкамі. Таму што…я хачу іх ведаць, хачу трапна ўжываць іх у сваім маўленні, адчуваю сябе ланцужком у нізцы пакаленняў, хачу, каб і мае дзеці не былі пазбаўлены гэтай мудрасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *