Мой ідэал жаночага возбраза

Мы вельмі многа чытаем. Знаходзім герояў, з якімі нам прыемна было “пазнаёміцца”. Знаходзім поўную супрацьлегасць сабе. А часам знаходзім тых, без каго больш не абыходзіцца наша жыццё. Мне пашчаслівілася знайсці такую гераіню,  дзякуючы Івану Пятровічу Шамякіну.

Саша Траянава- галоўная гераіня аповесці “Непаўторная вясна” з пенталогіі «Трывожнае шчасце». Сумленная дзяўчына, якая аддадзена свайму каханню, працы і людзям.скачанные файлы

Саша — фельчар у далёкай вёсачцы. У яе жыцці адсутнічаюць бытавыя клопаты: здымае ложкамесца разам з гаспадыняй. Працы ж яна аддадзена настолькі, што нават прыезд каханага хлопца не “выбівае” яе з паўсядзённых клопатаў медработніка. Тым не менш з жыццёвым прынцыпам “найперш думай пра грамадзянскі абавязак, а потым пра сябе” жылі не толькі героі І. Шамякіна, але і многія іх сучаснікі.

Упершыню ў аповесці Саша з’яўляецца пад час думак Пятра «… яна скончыла школу и паехала на працу вось у гэтую далёкую вёску… Яна ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя…». Ужоў яго разважанніакрамя яе паводзінаў,мы бачым некаторыя рысы знешнасці і характару Сашы: «… яе вочы, блакітныя і ласкавыя… яна добрая, шчырая…».

Не ўсім зразумелыя паводзіны Сашы, якая як след не сустрэла хлопца, не пачаставала яго, не арганізавала баўленне часу, сведчаць пра чысціню і прыгажосць яе пачуццяў, пра высокую маральную патрабавальнасць да сябе і іншых людзей. Гераіня  ўспрымае каханне як глыбока інтымнае пачуццё, у якім удзельнічаюць двое і ў якое не павінны ўмешвацца іншыя людзі. Яна не хоча прылюдна выяўляць свае пачуцці і нават выдае Пятра за свайго стрыечнага брата, каб людзі не даведаліся пра іх каханне і не змаглі  выпадковым словам парушыць нешта ў іх адносінах. Пры ўсёй закаханасціў Шапятовіча Саша не страчвае свой дзявочы гонар, годнасць.

У працы Саша – натура актыўная. Яна, як медык, не можа адасобіцца ад людзей. Ісці ім на дапамогу ў любых выпадках – гэта яе крэда. Далейшыя паводзіны гераіні –прыклад непарыўнасці асабістых і людскіх інтарэсаў. І. Шамякін неаднаразова ставіць сваю Сашу ў складаныя сітуацыі.

Энергічная, клапатлівая, уважлівая да кожнага хворага, яна і ў далёкай палескай вёсцы знайшла сваё месца. Яе не спалохалі ні начныя візіты ў суседнюю вёску да парадзіхі, ні вучоба ў вячэрняй школе за шэсць кіламетраў. Наогул, Саша выглядае светлай і надзейнай. Магчыма, сур’ёзная праца медыка зрабіла яе такой. Яна неяк па-мацярынску клапоціцца пра Пятра, калі кладзе яму ў дарогу яблыкі і грошы, хоць той відавочна сваімі ўцёкамі пакрыўдзіў дзяўчыну.

Шчырасць пачуццяў маладых герояў выпрабоўваецца жыццёвымі цяжкасцямі і тымі праблемамі, якія часта ствараюцца імі самімі па прычыне юнацкага максімалізму, рэўнасці, няўмення, а іншы раз нежадання дараваць блізкаму чалавеку, паставіць сябе на яго месца. Але ж Саша і Пятро яшчэ маладыя, і мы верым, што іх каханне пераадолее ўсе перашкоды. Адна з такіх  перашкод –гэта выбар між сапраўдных каханнем і матэрыяльнымі  каштоўнасцямі. І Саша зрабіла выбар не на карысць матэрыяльнай забяспечанасці, спакойнага існавання з інтэлігентам Лялькевічам.

Гераіня можа быць і самаахвярнай. Калі цяжка захварэў Пятро, кінулася бегчы праз ноч у горад ратаваць мужа. Для таго часу гэта быў дзёрзкі ўчынак. “Сапраўды, – піша І. Шамякін, – незадоўга перад гэтым выйшаў закон, згодна з якім за прагул, за спазненне на работу аддавалі пад суд. Сашу, добрасумленную ва ўсім, крыштальна чыстую, заўсёды страшыла думка, што і яна можа неўзнарок трапіць на лаву падсудных. А як яна дакажа, што ёй трэба было абавязкова ехаць, яны ж нават не запісаны ў загсе?” Боязь за жыццё каханага чалавека аказалася мацней за суровы закон.

Зычлівасць Сашы ў стасунках з людзьмі іншых прафесій, прыязныя адносіны з гаспадыняй – вось тыя якасці, якія дапамагалі маладой маці ў цяжкія хвіліны і за якія яе паважалі аднавяскоўцы і нават малазнаёмыя людзі.

Саша Траянава- гэта вобраз,які вельмі блізкі майму сэрцу. З першага слова пра дзяўчыну я палюбіла яе.  Спрабавала шукаць свае рысы ў паводзінах гэтай гераіні, знаходзіла, была вельмі рада. Бывала, што калі зраблю нешта дрэннае, то адразу ўспамінаю Сашу, пачынаю працаваць над тым,каб паправіць, што нарабіла.

Абагульняючы ўсё гэта, хачу, што Саша Траянава – гэта мой ідэал жаночага вобраза.

Скуратовіч Крысціна

Фота ўзята з Інтернета

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *