Напярэдадні купальскай ночы

Культура Новости Разное

russkie_narodnie_pesni_na_ivana_na_kupala_minusovka

Чалавеку нельга жыць без веры, без шанавання спадчыны. Нельга існаваць у бездухоўнай пустэчы, забываць народныя абрады, звычаі. У кожнай краіны ёсць свае святы, і яны з’яўляюцца часткай духоўнай культуры народа.

Згадзіцеся,свята – гэта найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры краіны. Як стан душы, яно ствараецца шматлікімі прысвяткамі, пастамі, фізічнай, духоўнай і эстэтычнай падрыхтоўкай. Некаторыя святы (такія як Раство Хрыстова, Вялікдзень, Радаўніца, Дзень памяці) набылі статус дзяржаўных у нашай краіне. Але існуе і шмат святаў, якія з’яўляюцца народнымі, напрыклад, Каляды, Купалле, Вадохрышча, Масленіца, Тройца.

Адным з найбольш яркіх і паэтычных абрадаў беларусаў было Купалле, якое спрадвеку адзначалася ў самую кароткую ноч лета – 23-24 чэрвеня. З прыняццем хрысціянства свята перанеслі на ноч з 6 на 7 ліпеня.

4ce8b3cdb8aa2_700

Падрыхтоўка да свята вялася на працягу ўсяго дня. Хлопцы збіралі для свяшчэннага вогнішча старызну, стаптаныя лапці і інш. Дзяўчаты і жанчыны адпраўляліся збіраць купальскія травы, кветкі, лекавыя расліны. Іх свяцілі ў царкве і потым лячылі на працягу года членаў сям’і і жывёлу.

Свята пачыналася з распальвання вогнішча, у сярэдзіну якога ўстаўлялася шостка з драўляным колам і прывязаным да яго жытнёвым снапом. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча. На Купалле ўмываліся ранішняй расой, купаліся.

Нашы продкі верылі, што на святочную ноч можна знайсці кветку папараці, якая давала ўладальніку дар ведаць пра ўсё на свеце. Дзяўчаты на Купалле варажылі аб будучым замужжы, пускаюцы па вадзе вянкі. Купальская ноч вызначаецца поўным разнявольваннем моладзі: хлопцы загароджвалі дарогі, знімалі дзверы хаты ці падпіралі іх калодай, каб ніхто не мог выйсці і г.д. Самая кароткая ноч пралятала непрыкметна. Усе ўдзельнікі ішлі сустракаць узыход сонца. Тыя, хто сустракаў яго ля вады, назіралі, як сонца нібыта купаецца. Магчыма, ад гэтага і паходзіць назва – Купалле.На Купалле нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч, таму і абраў сабе такі псеўданім. Ён валодаў цудоўным дарам- мог словам уплываць на людзей. Беларускае слова ў яго радку становіцца паслухмяным, здольным перадаваць самыя тонкія адценні пачуцця . Талент гэтага чалавека бязмежны, і я захапляюся ім. Памятаеце радкі з паэмы “Курган”:

На Купалле там птушка садзіцца, пяе,

У Піліпаўку воўк нема вые;

Сонца днём распускае там косы свае,

Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Безумоўна, Я. Купала, як ніхто іншы, добра разумеў, што без ведання сваёй культуры, народных свят і звычаяў немагчыма развівацца далей. Хто мы , калі згубім усё гэта? Які ж мы народ?

Мы ўзышлі не з насення,што ветрам занесена,-

Мы не з дзікай травы самарослыя парасткі…,як сказаў Ніл Гілевіч.

926650

Таму калi як не сёння, у купальскую ноч, трэба прыблiзiцца для сваiх вытокаў, берагчы народныя звычаі, абрады і святы, бо яны з’яўляюцца часткай культуры народа. Святы – гэта наша спадчына, якая засталася нам ад продкаў. Мы павінны захаваць iх, каб перадаць наступнаму пакаленню.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *