“Восеньскі салон 2016 ”– кастрычнік ў абдымках сучаснага беларускага мастацтва

Імгненне ў форме пельменя, Будда ў выглядзе ката, сармацкі партрэт ляніўца і новы погляд на чорны квадрат-сучаснае беларускае мастацтва: прыгожа актуальна і не зусім зразумела.
Але ці павінна мастаimg_20161019_133108цтва быць цалкам зраземелым? Гэта пытанне…
Сёлета на “Восеньскім салоне”, які працягнецца з 7 па 30 кастрычніка, 162 таленавітых майстра прадставілі каля  500 сваіх твораў. Гэта і розныя віды і зусім розныя тэхнікі выяўленчага мастацтва: ад жывапісу і графікі да фатаграіі і інсталяцый. Зразумець такі шырокі дыяпазон творчасці сапраўды цяжка. 
Дарэчы арганізатары “Восеньскага салона” прыкладваюць нямала намаганняў, каб патлумачыць прадстаўленыя на выставе працы. Акрамя, таго, што Белгазпрамбанк ужо другі год, арганізуе якасную пляцоўку, амаль штодзённа праводзяцца аўтарскія экскурсіі ( Вольгі Архіпавай, Аліны Стралковай,Алега Каўсціна), трапіўшы на якія, атрымліваешь вялікае задавальненне. Канешне,  экскурсіі адлюстроўваюць уласны погляд  мастацтвазнаўцаў, які зусім не абавязаны быць правільным, і тым больш супадаць з поглядам аўтараў, аднак яны, безумоўна, дапамагаюць наведвальнікам абраць для сваіх думак нейкі накірунак. 
Так адна з экскурсій называецца “Як перастаць баяцца сучаснага мастацтва і палюбіць яго”. Назва цікавая, нават зазывальная. Яна мае за сабой пазнаку “для пенсіянераў”. Але, падаецца, і маладому пакаленню ёсць што паслухаць. Экскурсавод Нікіта Моніч зводзіць ўсё на ўсходні шлях: і падпісваюцца аўтары чырвоным ціскам, як любілі на Ўсходзе, і за дзяўчынай на карціне віднеецца зіккурат, і выявы нагадваюць паэзію Басё, і , не ведаючы, хто такі сучасны беларускі герой, мастакі малююць героеў японскіх коміксаў. Магчыма так яно і ёсць. Культура Ўсходу даўно стала шырока даступнай А хто, як не яна, надае столькі ўвагі ўнутраннаму стану чалавека, яго пачуццям, назіраннем за імі, і пошуку іх адлюстарання? Як раз тое, што сёння так актуальна. Погляд неадназначны, але цікавы. Вырашаць кожнаму ўласна.
 Але і тым, img_20161019_113140хто не збіраецца паглыбляцца далёка ў мастацкую філасофію, ёсць над чым паразважаць. Аўтары прадстаўляюць розныя погляды на вечныя тэмы: жыццё і смерць, каханне, сэснс існавання, грамадства і інш. Вельмі сацыяльнымі падаюцца  працы скульптараў А. Мядзедзева і М.Петруля, прадстаўленыя на выставе. Тэма адна – тэма сям’і. Але розны падыход да іх разумення. Калі Мядзедзеў падае  сям’ю праз вобраз  дома, дзе кожны выконвае сваю функцыю- бацька- шчыта, а маці- кветкі, і дзе такі сімбіёз дазваляя  ўтрымліваць сямейны дах, а маленькай дзяўчынцы спакойна глядзець праз вакно ўдалечыню, то М. Пятруль паказвае наколькі іншымі могуць быць “Праменні сямейнага уюта”.  Яго праца больш сімвалічная:  дзва гаршчкі, з якіх ,аднак, растуць далёка не кветкі, а вострыя жалезныя нажы. Нават колер гаршчкоў востра агрэсіўны, анархічны- чырвоны і чорны- як бы паказвае, што тут няма ні згоды , ні ладу.
Шмат на выставе прац і для аматараў дызайну ды фатаграфіі. Гэты паказвае, што мастакі імкнуцца быць не толькі сучаснымі і актуальнымі, але і  запатрабаванымі.  «Бітламанія” А. Месimg_20161019_132338цяровіча, “Дзеці” Ю. Пруднікавай, «Касмадромы знікаюць» А. Цехановіч і шмат іншага. У кожнага аўтара свая тэматыка,  свая атмасфера, і свая публіка. Спадзяемся, кожны знойдзе і свае месца дзе-небудзь у кавярні,  арт-прасторы, ці нават чыёй-небудзь уласнай кватэры.
Такім разнастайным атрымаўся “Восеньскі салон” 2016. Хто стане пераможцам  салона сёлета- яшчэ вялікая таямніца.  Мастацтва заўсёды было адной з загадак сусвету. Прымаць сучаснае беларускае мастацтва ці не- кожны вырашае сам.  Але калі яго не прымем мы,можа стацца , хто-небудзь прыме яго за нас.  Ідзіце, глядзіце і вырашайце.

23.10.2016 г. Шылак Таццяна 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *