Беларусь — краіна высокіх тэхналогій

nzbviaukrc

Ролю навукі ў сённяшнім жыцці нельга пераацаніць. Згадзіцеся, 21 стагоддзе дыктуе нам новыя формы, метады і тэхналогіі. На інфармацыйных гадзінах у школе мы ледзь паспяваем сачыць за тымі зменамі, што нясе інфармацыйна-тэхнічны прагрэс. Ды што далёка хадзіць, возьмем хоць мабіль тэлефон. Яшчэ нядаўна з’явілася яго падключэнне да сеткі інтэрнэт, а ўжо новыя смартфоны даюць нам нечаканыя магчымасці: можна і квітанцыі аплаціць, і тавары набыць, і з роднымі за мяжой звязацца… Так, як у казцы, сямімільнымі крокамі сягае прагрэс. Памятаеце “Казкі астранаўта” Р. Баравіковай? Там у адной з іх праз камп’ютар галоўны герой трапляе ў мінулае, а праз мабільнік можна звязацца з іншай планетай.. Не здзіўлюся, калі праз энную колькасць гадоў і гэта будзе магчымым. Кажуць жа, што мозг чалавека здольны ўявіць толькі тое, што магчыма на самай справе…

Але цяпер вернемся з казкі ў сучаснае жыццё. Сёння даволі распаўсюджаны дакор усёй навуковай супольнасці — сваімі інавацыямі галаву закружылі, хопіць лунаць у аблоках. А што на справе? Але пакуль адны асуджаюць — іншыя разважаюць, як кажа Жарэс Алфёраў. А ён
ведае, што гаворыць. Інавацыйны тыдзень у Мінску не тое што б даказаў, проста прымусіў паверыць: усе гэтыя біяробаты, нанатэхналогіі — не абстрактнае паслязаўтра, а сёння, і нават цяпер. Хоць не толькі яны. Новае пакаленне вялікагрузнай тэхнікі або проста фантазіі дызайнераў на аўтатэму, малекулярныя сродкі дыягностыкі, супервільгацеўстойлівыя сурвэткі, корм для жывёлін, незгаральная пасцельная бялізна або аўтаматызаваная сістэма для лёгпрама. Усё гэта прыдумана ў Беларусі. У Віцебску, у ВТУ сумесна з ВМУ, вынайшлі сеткавую тканіну, якую выкарыстоўваюць пры аперацыях на ўнутранух органах. І гэта ўжо не казкі.

Насуперак стэрэатыпу, моднае слова «інавацыя» — гэта не толькі космас, лазеры і біятэхналогіі. Такіх вырабаў у маштабах краіны ўжо выпускаецца 14%. На інавацыйнай выставе — гэта кожны другі экспанат.
(Юрый Русецкі, начальнік навукова-даследчага цэнтра Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС)
Сінтэзатары прамовы для мабільных тэлефонаў, спецыяльныя палімерныя сплавы і лазерныя дазіметры кіслароду. Гэта, як гавораць, апошні піск навуковай моды. Такое паслязаўтра. Усе ідэі належаць маладым беларускім аўтарам. Каб пазнаёміць з ноу-хау фундатараў, у праграме інавацыйнага тыдня спецыяльна адвялі цэлы дзень.
(Уладзімір Казбанаў, старшыня Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі)

«Ну вы, хлопцы, даяце» — гэтыя словы дырэктара па інавацыях буйной амерыканскай IT-кампаніі абляцелі ўсе інфармстужкі краіны. У фармаце інавацыйнага тыдня маладыя беларускія распрацоўшчыкі прапаноўвалі свае самыя прыкметныя праекты. Топ-менеджары буйных інтэрнэт-карпарацый, вядома, і так ведаюць, што ў нашых праграмістаў у свеце амаль няма канкурэнтаў. А конкурс IT jump з прызавым фондам у 40 000 даляраў гэта проста лішні раз даказаў. (Валерый Цапкала, дырэктар адміністрацыі ДУ «Парк высокіх тэхналогій»)
Новыя лагістычныя пагадненні з Расіяй і Украінай, вытворчасць складанай медыцынскай электронікі з літоўцамі, пастаўкі электраэнергетычнага абсталявання ў Польшчу і Германію, запуск высакахуткасных зносінаў паміж Мінскам і Масквой. Усё гэта, вядома, толькі лічаныя дамоўленасці, дасягнутыя падчас Беларускага інавацыйнага тыдня. Пагадненні і пратаколы падпісаныя з вядучымі сусветнымі карпарацыямі, сумы дамоў вылічаюцца сямізначнымі лічбамі, а геаграфія новых кантактаў — амаль увесь зямны шар.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *