Каля дзвюх тысяч жанчын прабеглі па перакрытым праспекце Незалежнасці

«Прыгожы забег», ці Beauty Run, у Міжнародны жаночы дзень прайшоў у Мінску ужо ў другі раз. У гэтым годзе арганізатары прапанавалі ўдзельніцам дзве новыя дыстанцыі — ад плошчы Незалежнасці да ГУМу альбо да плошчы Перамогі і назад (2 і 5 кіламетраў адпаведна).

Старт забегу

Старт забегу быў дадзены насупраць галоўнага корпуса БДУ. Там адбывалася і рэгістрацыя ўдзельніц. Фота аўтара

Забег Beauty Run меў таксама і сацыяльны характар. Ён прайшоў пад дэвізам «Жанчыны супраць гвалту!». На дыстанцыі таксама былі заўважаныя і дзеці з асаблівасцямі развіцця.

Уздельніцы

Удзельніцы «Прыгожага забегу». Фота аўтара

Падтрымалі ініцыятыву і прабеглі разам з усімі вядомыя беларускія медыяперсоны: міс Беларусь-2008 Вольга Хіжанкова, галоўны рэдактар парталу TUT.BY Марына Золатава, вядучая тэлеканала Беларусь-1 Анастасія Касянкова.

Пераможца

Пераможца на дыстанцыі 2 км Вікторыя Кушнір. Фота аўтара

Кожную ўдзельніцу на фінішы чакалі памятныя медалі і ружы. Грашовыя прызы і падарункі прызёрам уручылі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, вядомыя беларускія лёгкаатлеткі Аліна Талай і Марына Арзамасава. Напрыклад, пераможца ў забегу на 5 км Анастасія Іванова стала ўладальніцай сертыфіката на 300 беларускіх рублёў. Традыцыйна асобныя прэзенты дасталіся ўдзельніцам у самых арыгінальных касцюмах.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каля дзвюх тысяч жанчын прабеглі па перакрытым праспекце Незалежнасці: 2 комментария

  • 08.03.2017 в 19:06
    Permalink

    Зачтено! Хотя заголовок так себе. «Жаночы забег Beauty Run адбыўся ў Мінску ў гонар 8 сакавіка».
    «Адбыўся», ага. «Прошло», «состоялось» и в том же духе.
    «Две тысячи девушек пробежали по перекрытому проспекту Минска», например. Но это не для вебсми.
    Вебов на работу в районки!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.03.2017 в 21:06
    Permalink

    Оёй, точно) Стоп-слова не сработали.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *