Я дакладна ведаю, што такое чараўніцтва…

Наболело

Чараўніцтва — гэта калі:
Не хапіла дзвюх капеек на праезд і ты ідзеш пяшком любуючыся начным горадам.
Калі табе ўсё адно, які курс сёння ў даляра і рубля.
Калі напярэдадні Ражства ты марыш аб снезе,а калi ранiцай рассоўваеш шторы і бачыш снегапад з вялікімі шматкамі снегу.Добрыя кнігі — гэта чараўніцтва.
Чараўніцтва — гэта калі дапамагаеш дзядуле-суседу занесці шафу на 6 паверх.
Чараўніцтва — гэта проста. Кожны з нас чараўнік…Кожны здольны стварыць дзіва…
Галоўнае — гэта добрае сэрца, а ўсё астатняе глупства.

Ведаеце,аднойчы,я чула такую фразу “У людзях закладзена жаданне і імкненне рабіць дабро. Трэба толькі даць ім такую магчымасць.” Менавіта гэту магчымасць кожнаму з нас дае жыццё кожны дзень.І чаму б менавіта табе,  не стаць часцінкай гэтага свету чараўніцтва?
Пачаць можна ужо зараз …

Змерзлае бяздомнае кацяня ў цябе на руках- гэта таксама чараўніцтва. Купі бяздомнаму хлеб і кубак чаю. Вось і ўсё. Чараўніцтва.

І яшчэ, чараўніцтва — гэта калі такі спіс можна складаць да бясконцасці. Таму што чараўніцтва, яно ўсюды і ў кожным з нас.
Ведаеце,у кожнага бывае…Вы праходзілі ў цэнтры горада і да вас падыйшла сабака з дрыготкімі ад холаду лапамі. У такія моманту варта падарыць хоць бы хвілінку гэтаму сабаку :абняць ,купіць сасісак у найблізкай краме.Гэта не адыме ў вас шмат часу. Дастаткова вылучаць усяго гадзіну ў тыдзень свайго часу для камунікавання з жывёламі.Таксама вы можаце выбраць сабе аднаго падапечнага ў прытулку і даглядаць за ім. Але ў такім разе вы павінны помніць, што жывёла можа абвыкнуць да вас і будзе вас чакаць, таму наведваць яго трэба рэгулярна.

Валанцёры патрэбныя для расклейкі аб’яў, правядзенні грамадскіх мерапрыемстваў і гэтак далей… Не лішняй будзе і пасільная матэрыяльная дапамога: ежа, медыкаменты, старое адзенне, можа быць скарыстана ў якасці подсцілкі.

Мага, не падзяляць з іншымі тусоўкі ў клубах, не піць у гонар чарговага дня нараджэння за барнай стойкай. Не хадзіць на прэм’еры фільмаў, модныя імпрэзы і выставы Ван Гога.
Маўчаць, калі кажуць пра машыны , футбол ці моду. Гэта можа быць вам ,проста,не цiкава.

Галоўнае заставацца чалавекам і быць верным сабе:проста жадаць, каб у кожнага бяздомнага сабакі і ў кожнага кінутага на вуліцы коціка не мерзлі лапы,была цёплая і ўтульная хата,клапатлiвы гаспадар,смачная і гарачая ежа.
І мяркую,у адным каціным “мур” ці ў шчаслівым вілянні хвосцікам сабакі, выратаванага вамі, пакажа вам на колькі моцна гэта чараўніцтва…чараўніцтва-добрай справы.
Навакольны свет жорсткі. Але я дакладна ведаю,што такое чараўніцтва:супакой і ўтульнасць сям’і, хата дзе пра цябе клапоцяцца, дзе цябе кахаюць, — вось то адзінае, што сапраўды патрэбна ў гэтым свеце. Хата ,сям’я і крыху чараўніцтва ад гарачага сэрца i добрай справы робяць кожнага непаражальным.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *