Колькі каштуе дабро?

У наш імклівы і жорсткі час рэдка даводзіцца чуць слова «дабрачыннасць», таму навіна, што ў нашым горадзе з’явіўся “бескарысны” магазін, мяне вельмі зацікавіла. Не губляючы часу, я адправілася туды, каб пераканаецца: свет не без добрых людзей!

Любы жадаючы можа стаць удзельнікам «дабрачыннага марафону». Калі ў вас дома сабралася шмат непатрэбных рэчаў, але пры гэтым яны ў добрым стане, вы можаце здаць іх у краму на бязвыплатнай аснове.

Паліцы ўжо набіты аксэсуарамі (сумкі, парасоны, шапкі, біжутэрыя), прадметамі інтэр’еру (карціны, вазы, посуд), кнігамі, часопісамі, а таксама адзеннем і дзіцячымі цацкамі.

Сабекошт тавару ўсталёўвае пакупнік: яны не маюць фіксаванай цаны.

Канкрэтны кошт маюць толькі тавары, якія зроблены людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

— Калі хтосьці з інвалідаў робіць на хаце цікавую прадукцыю і не ведае, як яе прадаць, можа звязацца з арганізатарамі крамы па тэлефонах 2-92-88 або 8-029-8037807, каб перадаць тавары на рэалізацыю, — адзначыў Міхаіл Скрабейка, кіраўнік Столінскага РГА «Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў».

Атрыманыя сродкі ідуць на рэалізацыю сацыяльных праектаў раёна, ахову навакольнага асяроддзя. Частка сабраных рэчаў перадаецца ў прытулкі, дзіцячыя дамы, цэнтры сацыяльнай дапамогі, маламаёмасным жыхарам раёна.

ПАШКЕВІЧ Юлія

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *