Віктар Жыбуль: «Ці ўжываю я допінг? Калі каву можна палічыць за яго, то так».

Главное Культура Универ

Акрамя таго, што 21 лютага – Дзень роднай мовы, дык яшчэ і дваццацігоддзе з моманту выхаду ў свет кнігі «Тазік беларускі» удзельнікаў руху «Бум-Бам-Літ». Эпатажны і авангардны беларускі паэт валодае моцнай мовай і словам. Пераканацца ў гэтым сабралася цэлая аўдыторыя журфака БДУ. 

Чытанне пачалося з той самай рарытэтнай кнігі.  Той, хто раней сустракаўся з творчасцю гэтага паэта, уяўляе сабе ўсю адметнасць яго падачы: акторскае майстэрства ўперамешку з упэўненым і пастаўленым голасам стварае дзівы. Вершы Віктара напоўнены музычнасцю, што паўтаралі не раз. Як прызнаўся сам паэт, калі вершы маюць музычны пачатак, іх прасцей вучыць на памяць. Рытм заўсёды грае на руку. 

Я не люблю чытаць свае вершы з паперкі, бо яна робіцца нейкай мяжой паміж мной і аўдыторыяй.

Музычныя захапленні Віктара ў нейкай ступені знаходзяць сваё адлюстраванне ў творчасці. А дыяпазон іх даволі шырокі: пачынаючы з класікі — Пахельбела, Баха — і заканчваючы рокам: «Ремонтом воды», а таксама  «АукцЫонам».  Толькі рэп не знайшоў водгуку ў сэрцы.

Рэп слухаць цяжка, зашмат слоў. Люблю кампазіцыі, дзе вялікія музычныя пройгрышы. Вось «Краснознамённая дивизии имени моей бабушки» — найлепшы варыянт. 

Праз некаторы час асалода слухачоў напоўнілася жвавымі адказамі паэта наконт розных рэчаў, што напаўняюць творчы шлях. Працягваць чытаць вершы было цяжэй: пытанні сыпаліся з розных куткоў аўдыторыі.  Шмат каго цікавіла, адкуль жа бяруцца натхненне і ідэі для вершаў.

Яны прыходзяць досыць нечакана. Калі еду ў грамадскім транспарце, калі іду да метро, калі раблю нешта механічнае. Напрыклад, пілую сукі на грушы ў вёсцы ці плот рамантую. Але больш за ўсё — гэта ўражанне ад сваіх сноў. У сваім вершы я маўчу як партызан, што гэта сон, думаю, тым яно і цікавей.

Дзяўчыны, якія прысутнічалі на сустрэчы, не хавалі свайго захаплення.

[metaslider id=»96737″]

Некаторыя вершы Віктара Жыбуля маюць даволі спецыфічную напоўненасць. Напрыклад, «Сенегал» паэту прыйшлося чытаць нават у школе, нягледзячы на згадкі порна і марыхуаны. Дзеці самі захацелі пачуць яго ўжывую, нагледзеўшыся ролікаў на YouTube. Аднак жа ў творчасці Віктара нельга знайсці ніводнага мацюка.

Мацярыцца ў жыцці – крайнасць, а ў вершах — залежыць ад сітуацыі. Можна знайсці прозу з мацюкамі, і гэта лічыцца ў парадку рэчаў. Сам я не прыхільнік таго, каб нагружаць тэкст такімі словамі, бо вершы тады гучаць па-лабавому, а я так не люблю. Калі людзі размаўляюць мацюкамі – гэта прыкмета нявыхаванасці. Калі інакш людзі звязаць слова не могуць, гэта сведчыць не на карысць іх узроўню.

Часта, калі нас заклікаюць назваць любімых пісьменнікаў, усё вылятае з галавы. А ўжо потым думаем: ой, чаго ж я таго і таго не назваў, яны мне так падабаюцца! Віктар жа не збянтэжыўся і пералічыў людзей, якія яго натхнялі. Паэзія футурыстаў захапляе яго як нішто іншае. Апошні прачытаны аўтар — Уладзімір Дубоўка. Такія паэты, як Давід Бурлюк, Аляксей Кручоных, Віктар Казлоўскі, Уладзімір Маякоўскі, празаік Лукаш Калюга заўсёды ішлі па жыцці побач.

[metaslider id=»96802″]

Пры выяўленых акторскіх здольнасцях паэта, абыйсці тэму кінематографа не бачылася рэальным.

Мне падабаюцца Альфрэд Хічкок, які быў эксперыментатарам свайго часу, Пітэр Уір. Некаторы час была цікаўнасць да чорна-белага кіно 20-х гадоў.  Вельмі падабаюцца амерыканскія камедыі з удзелам братоў Марксаў, дзе больш задзейнічаны міміка і жэсты, чым  гутарка.

Пасля наіўных пытаннях наконт таго, ці можна пражыць на заробак пісьменніка, прагучаў даволі актуальны вокліч: ці ўжывае Віктар допінг дзеля творчай дзейнасці? Ну, алімпіяда як-ніяк.

Калі каву лічыць допінгам, то так. Зранку даволі сонны стан, трэба неяк сябе ўзбадзёрыць.

[metaslider id=»96827″]



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *