Іван Місуна – сапраўдны беларус!

Важное Главное Культура Разное

Усё больш і больш мы падвяргаемся русіфікацыі. Руская мова — афіцыйна прызнаны дзяржаўнай у нашай краіне, разам з беларускай. Прачытаць штосці на роднай мове можна толькі ў падручніках. Так, і ў школах, колькасць гадзін навучання па прадмеце беларуская мова скарачаецца да мінімуму.

Вядома, з такімі жорсткімі мерамі цяжка знайсці моладзь, якая размаўляе на беларускай мове, але мне вядомы адзін “беларусалюб” Іван Місуна.

Ён вельмі цікавіцца беларускай мовай і культурай нашай краіны. Актыўна падтрымлівае пазіцыі беларускай мовы, наколькі гэта магчыма. Носіць “беларускую стужку”. Пад патрыятычным псеўданімам Янка Цмок выкладвае відэа на Ютубе, у якіх распавядае аб старажытных месцах нашага роднага горада. Таксама піша вершы і артыкулы. Каб лепш дазнацца пра матывы Вані, я ўзяла ў яго інтэрв’ю.

Калі і як ты пачаў так цікавіцца беларускай культурай і мовай?

— Дзесьцi ў восьмым класе я адчуў, што беларуская мова больш мiлагучная маiм вушам, так я пачаў цiкавiцца мовай. I ў тым жа годзе прачытаў шмат аповядаў В.Быкава i вершаў М.Багдановiча, што з цягам часу сталi маiмi любiмымi пiсьменнiкамi. Атрымлiваецца, два гады таму.

Ты лічыш гэтае захапленне родным краем важным? Чаму?

— Я лiчу гэта важным, бо родная мова беларуса — беларуская, а я ж беларус, для мяне гэта роднае.

Мне вядома, што ты здымаешь  відэа на беларускай мове. Раскажы пра гэта.

— Пачаў здымаць я два месяцы таму (у студзенi) з вiдэа пра планы, што зараз здзяйсняю на сваiм канале. Ёсць сярод іх урокі беларускай мовы для замежнікаў. Таксама разважанні наконт розных пытанняў, якія датычацца нашай гісторыіі.  Жадаю набраць хаця б тысячу падпiсантаў, бо гэтая справа для мяне проста хоббi.

— Яшчэ ты пішаш вершы, так? Аб чым яны, што цябе натхняе? Ці прадстаўляеш ты іх на суд публіцы?

— Так, пішу.  Натхняе мяне пiсаць вершы мая каханая дзяўчына Міраслава, праз iх я выказваю свае пачуццi да яе. Больш рэдка пiшу пра сацыяльныя праблемы. Часам выкладаю вершы ў свой блог у інтэрнэце.

— Што ты можаш сказаць ад сябе?

— Размаўляць па-беларуску трэба! Гэта наша родная мова і яна павінна жыць. Спадзяюся, што мая гісторыя зацікавіць вас і дзякуй, за публікацыю.
Так, на прыкладзе Івана Місуна, мы бачым, што ёсць яшчэ маладыя людзі, якім не ўсё роўна, што адбудзецца з нашай роднай мовай. Пабольш бы такіх патрыётаў, як Ваня. Пажадаем яму творчых поспехаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *