«Наша Ніва» і «Наша Ніна» правялі адкрытую лятучку ў Прэс-клубе

Не першая, і, спадзяемся, не апошняя адкрытая лятучка прайшла у Прэс-клубе 15 траўня. на сустрэчу прыйшлі Ягор Марціновіч, на данны момант выконваючы абавяўкі галоўрэда «Нашай Нівы», і былы рэдактар «Нашай Ніны» Настасся Роўда. На самім партале НН заяўлялася, акрамя таго, што на лятучцы папрысутнічае і шэф-рэдактар Андрэй Дынько, ды толькі яго не было.

Багдановіч ў Adidas. Своеасаблівы кірунак думкі

Спадары больш чым за гадзіну распавядалі, як зараз будуецца праца ў іх рэдакцыі. Узгаладі мэту існавання газеты: распаўсюджаць столькі кантэнту на беларускай мове, каб ніводнаму беларусу больш не было патрэбна заходзць на іншыя парталы, каб атрымаць поўны спектр навін. Каб нікому ў Беларусі не было асабіста цікава, што робіцца на расейскай эстрадзе, хто памер ці ажаніўся. Каб беларусы мелі поўнае ўяўленне, што робіцца ў свецкім асяроддзі на тэрыторыі ўласнай краіны, і не толькі.

Усе баяцца, мо не атрымаецца. Але гэтіа тыя людзі, каго зараз не хапае на беларускім медыярынке . Спрабуйце, гэта не так жахліва, як падаецца на першы погляд

Ягор узгадаў, што хоча не толькі ўзмаладзіць рэдакцыю, але і выкарыстаць яе патэнцыял ў іншых, новых сферах: тэхніка, спорт, гісторыя. Асабліва цікавы яму апошні пункт, бо гаварыць пра ўласную гісторыю размаўляльна, не як ў падручніку, беларусам цікава. Ў той жа час сярэдні ўзрост рэдакцыі на цяперашні момант – каля 27-28 год. В.а. галоўнага рэдактара здаецца, што было б някепска знайсці ў рэдакцыю не студэнта, а чалавека яшчэ маладзейшага, які з натхеннем вёў бы влог пра тое, што цікава моладзі, бо менавіта моладзь з’яўляецца іх мэтай як аўдыторыя.

Вельмі паказальны момант. Здаецца, падобна на жарт, але трэба ўгледзеццца, і мы ўбачым трохзначную лічбу колькасці перапостаў на Facebook. Тобок гэты запіс распазсюдзіўся даволі шырока.

З задавальненнем нашаніваўцы запрасілі да гульні: на экране – тры назвы матэрыялаў. Мэта гледачоў – адгадаць, якая з іх найбольш праглежданая. Два с трох разоў большасць абрала правільны адказ.

Пасля ўзяла слова Настасся. Яна распавяла пра вельмі мадалы (усяго 8 месяцаў) праект «Нашу Ніну», памылкі і крытыку пры яго запуску, узлеты і поспехі. Пра тое, як іх крытыкавалі жаночыя аб’яднанні Беларусі, як яны выпраўляліся, шукалі самі сябе, і з упэўненасцю сказала, што праект – «не загончык, а фільтр». Яна адзначыла, што выкарыстоўванне фемінітываў (як, напрыклад, «рэдактарка», «псіхалагіня») – гэта не толькі іх абавязак, як партала пра жанчын, але і іх адметная рыса.

Не гульня, а агульная статыстыка.

Яшчэ амаль гадзіну ішоў паўвіртуальны дыялог. Прэс-клуб для зручнасці выкарыстоўваў сайт sli.do, дзе хутка набралося 24 пытанні. Але на гэты раз актыўнасць там была нізкая: толькі ьры ці чатыры чалавекі ставілі падабайкі пытанням. Рэальна былі заданыя яшчэ тры пытанні.

Не заўседы для абмеркавання выбіраліся пытанні з максімумам падабаек

Калі вы не папрысутнічалі ў Прэс-клубу сёння, не турбуйцеся. Гэта далека не апошні цікавы вечар з цікавымі людзьмі.

Пажадаем «Нашай Ніве» яшчэ доўгіх, поўных крэатыву год!

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *