Класіка, якую немагчыма сапсаваць

Культура

Трагедыя Шэкспіра загучала ў сценах Тэатра юнага гледача на мове, у якой для пачуцця паміж двума асобамі ёсць асаблівае слова —каханне. То самае, што ўзнікае ніадкуль і становіцца гісторыяй цэлага жыцця, а ў шэкспіраўскім варыянце нават смерці.

Першыя персанажы на сцэне — каралеўскія шуты. На працягу ўсяго спектакля чорцікі з бубенцамі насміхаліся над сваркамі і бойкамі сем’яў. Дзякуючы музыцы, гэтыя бойкі былі падобныя на сцэны з Байцоўскага клуба Дэвіда Фінчэра. Вельмі сучасна для дзеянняў Вероны таго часу.

Навамоднасць пастаноўкі праяўляецца яшчэ і ў тым, што палова акцёраў былі падобныя на ўдзельнікаў шоў «Танцы». Такія асацыяцыі выклікалі бясформенные шэрыя адзення, у тым ліку, у якіх паўстаў перад гледачом сам Рамэа. А вось яго каханая зусім не асучаснілась. Але больш за ўсё запалі ў душу маскі танцорак! Чалавечыя цела з звярынымі тварамі дастаўлялі па-сапраўднаму эстэтычнае задавальненне сваёй харэаграфіяй на сцэне.

А лепшы дадатак да спектакля — добрае святло. Часам святло робіць палову працы, і гэта якраз той выпадак. Змены адценняў трымаюць у эмацыйным напружанні да апошніх секунд. Пераломныя моманты — гэта вытанчаны колер і гук на сцэне.

Гісторыя для гледача не новая, і існуе маса яе візуалізацыі. Але вянчанне Рамэа і Джульеты было па-асабліваму чароўным у гэтым спектаклі. Героі кружыліся ў шлюбным танцы, як быццам у музычнай скрыначцы балярына. У той самай, што калісьці дарыла мне бабушка.А на фоне гэтай дзіцячай наіўнасці разгортвалася пошлая невысакародных сувязь іншых персанажаў. Напэўна, мы ўсе верым у гэтую чысціню пачуцця, таму нам так запала ў сэрцы гэтая гісторыя двух умілаваных, якія проста хочуць быць разам супраць усяго свету.

Падводзячы вынікі, складана сказаць, што я атрымала сапраўднае эстэтычнае задавальненне, зрабіла нейкае адкрыццё. Гэта была пастаноўка, якая павінна быць у рэпертуары кожнага тэатра. Складана ўнесці нешта больш цікавае ў гэтую гісторыю, каб змяніць кут гледжання на гэты твор. Напісанне рэцэнзіі на ўбачанае было для мяне няпростай задачай. Шэкспіра можна толькі ўсхваляць, таму што ён застаецца актуальным праз столькі стагоддзяў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *