«На што здольны просты беларускі мужык?..»

Культура

Канец XIX стагоддзя…

Тыповая беларуская вёска…

Звычайная беларуская сям’я…

Такі сюжэт вас не заінтрыгуе? Ён здаецца вам непрыкметным і аднатонным? Магу вас з лёгкасцю пераканаць, што гэта не так. Пасля прагляду спектакля «Тарас на Парнасе», які неаднаразова ставіўся ў Тэатры юнага гледача, цень сумнення ўміг знікне.

Гледачам выпаў цудоўны шанец пабачыць спектакль на свае вочы.

Прыйшоўшы гэтым снежаньскім вечарам ў знакаміты тэатр, просты глядач жадае пабачыць на сцэне тое, што яго сагрэе: добры і вясёлы сюжэт, натхнёныя песні, задорныя танцы, а таксама акцёраў, падобных на звычайных людзей. І ён не памыліцца са сваім выбарам, калі наведае ТЮГ з паказам спектакля «Тарас на Парнасе».

Адразу зразумела, пра змест якога твора ідзе гутарка. Тарас – селянін, якіх існавала вялікае мноства. Ён чалавек заняты, любіць сваю службу і лес, у якім працуе. У яго ёсць жонка і дачка. Ён, як просты мужык, праводзіць свой час з сябрамі, такімі ж самымі звычайнымі сялянамі. Аднак, гісторыя яго жыццёвых прыгод адорвае чытачоў і гледачоў пазітыўнымі эмоцыямі.

Перш за ўсё хочацца адзначыць бясконцыя песні і танцы, якія пануюць у спектаклі. Гэта папаўняе шкалу вясёлага настрою і выклікае ўсмешку на твары. Яркі каларыт беларускага жыцця мінулых стагоддзяў раскрываюць незвычайныя дэкарацыі, адзенне герояў і, безумоўна, музыка на фоне. Матывы беларускай народнай песні, асабліва Лявоніха, дапаўняюць спектакль яркімі фарбамі да такой ступені, што яго хочацца глядзець бясконца.

Пастаноўцы дае адметнасць незвычайны сюжэт, напісаны яшчэ ў 1855 годзе. Не магу не падзяліцца ўражаннямі асабіста пра багоў, адлюстраваных на сцэне. Яны жывуць, здаецца, звычайным чалавечым жыццём – заводзяць сем’і, кахаюць друг друга, сябруюць, вырашаюць агульныя праблемы, сварацца, б’юцца; іх адрозненне ў тым, што яны бессмяротныя і валодаюць магутнай сілай. Аднак, нягледзячы на свае, здаецца, бяскрайнія магчымасці, пазбавіцца страха перад вялізарным мядзведзем яны не могуць. На дапамогу ім трапляе наш знаёмы Тарас, які выпадкова, пры самаабароне ад таго ж мядзведзя, падае ў яму, дзякуючы якой аказваецца на гары Парнасе. І тут хаваецца адказ на пытанне: «На што здольны просты беларускі мужык?»

Тарас карыстаецца сваёй прастатой і адкрытасцю, і робіць тое, што ён умее лепш за ўсе – наводзіць парадак. Звычайнаму селяніну аказваецца пад сілу падпарадкаваць магутных багоў, даваць ім парады і загады, вырашаць іх лёс.

«Тарас на Парнасе» расказвае, як чалавек без усялякага сацыяльнага статусу, без якой-небудзь улады ці сілы змог уздзейнічаць на знакамітых багоў антычнасці. Беларус паказваецца моцным ні толькі фізічна, але і душэўна. Ён можа вырашаць любыя праблемы і вырашаць любыя пастаўленыя на яго шляху пытанні.

Сапраўды, спектакль наводзіць у асноўным станоўчыя эмоцыі. Гэта весялосць разам з героямі, бясконцыя апладысменты і шчырыя ўсмешкі. Адзіны мінус – спектакль усё ж такі заканчваецца, як бы нам, гледачам, не хацелася працягу гэтай дзіўнай і цудоўнай гісторыі. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *