Калі зернейка паказваецца праз чорную зямлю і становіцца маленькім парасткам, яно назаўсёды застаецца на гэтай зямлі. Хоць у раслін і няма мозгу, яны раз і назаўсёды ведаюць ,
дзе іх Радзіма , яны ніколі яе не пакінуць. З людзьмі ўсё па-іншаму. Мы можам рухацца, рухацца ўперад, але шлях назад для нас ніколі не закрыты. Ды вось многія забываюцца на гэта, не надаючы сваёй Радзіме вялікага значэння.
Як вядома, усё вялікае пачынаецца з маленькага. Так і любоў да Бацькаўшчыны пачытаецца з улюбёнасці ў малую Радзіму. Яе мае кожны чалавек. І гэта не проста м есца, дзе ты нарадзіўся, а дзе вырас,
дзе склаліся хаця б абрысы тваёй асобы. І чым больш чулая душа ў чалавека, тым мацней гэтая сувязь з маленькай радзімай. Марк Шагал не аднойчы зазначаў, што “на кожнай яго карціне прысутнічаюць элементы род
най Пакроўскай вуліцы”. А Навум Гальпяровіч прызнаўся: «У кожнай маёй кнізе прысутнічае Полацк. Гэты горад — знакавае месца для мяне.”
Як я ўжо казала раней, у кожнага чалавека ёсць свой родны куток, месца , дзе ўсё пачыналася. Я не выключэнне. Глыбо́кае — горад у Віцебскай вобласці , адміністрацыйны цэнтр Глыбоцкага раёна. Размешчаны за 200 км ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Полацк—Вільнюс . У межах горада 5 азёр
, у тым ліку возера Глыбокае, што дало назву гораду, і возера Вялікае, з якога выцякае рака Бярозаўка. Так, суха і непрыкметна, апісана мая Радзіма на прасторах інтэрнэта, у Вікіпедыі. Але Глыбокае гэта значна больш.
Гэта горад з цікавай і багатай гісторыяй. Успамінаюцца словы Віталя Гарановіча
Хто даў табе імя такое?
Не скажа час, маўчыць панура,
Струхнеў каўчэг разбіты Ноя,
Вякоў пранеслася віхура,
Сівым здаецца час далёкі,
З якога стаўся ты Глыбокім…
Першы ўспамін прыходзіцца на 1414 год. У той час , хоць і мястэчка было невялікае, у яго было два ўладары: Пан Корсак і пан Зяновіч. Падзел паміж іх уладаннямі вызначаўся ракой Бярозаўкай, а часткі будучага горада нават належылі да розных уездаў. Але ж ніколі не бывае, каб 2 паны паміж сабой у згодзе жылі. А гэтыя два дык і вельмі любілі пасварыцца. Тут некаторыя легенды разыходзяццца: адны кажуць, што паны прыехалі ў Вільню, другія кажуць, што а іх прыехаў госць. Аднак вынік адзін і той жа: паны папрачаліся, у каго большая тэрыторыя ўладанняі вырашылі абскакаць яе на конях. Зяновіч спужаўся, бо ведаў, што ў Корсака самыя хуткія коні. Але той разагнаўся так, што не змог спыніцца і трапіў у возера. З таго часу і пайшло: “Глыбока тут, глыбока…”
Гэта пачатак і зусім не канец. Аднойчы я рыхтавала да ўрока грамадазнаўства працу пра падарожжы па Віцебскай вобласці. І , безумоўна, я пісала пра сваё роднае Глыбокае. Я перагледзела шмат турыстычных сайтаў і зразумела: ніводзін турыст не мае аніяага ўяўлення пра гісторыю горада. Яны не чулі пра фундатара двух храмаў Іосіфа Корсака(нашчадка таго самага, што трапіў у возера), пра былы велічны замак, які прастаяў да XVIII стагоддзя. Не ведаюць, што ў 1812 годзе ў Глыбокім каля тыдня знаходзіўся Напалеон, якому так спадабалася царква, што ён сказаў: “Яна вартая таго, каб стаяць побач з саборам Парыжскай Божай Маці”. Не ведаюць пра гісторыю горада як частку Заходняй Беларусі, што менавіта тут быў злоўлены польскай дэфініцыяй пясняр заходнебеларускіх барыкад Максім Танк і адпраўлен
ы ў Лукішскую турму. Пра зямлю, палітую крывёй ахвяр габрэйскага гета і канцэнтрацыйнага лагера. Праз гэта няведанне не кожны чалавек можа зразумець і палюбіць Глыбокае, бо ў кожнага горада ёсць свой твар, які фарміруецца на працягу ўсяго яго жыцця.
Зараз Глыбокае – сучасны і параўнальна малады горад. Часам яго называюць горадам кавалёў. І такая назва дадзена невыпадкова: ледзь не ў кожным куточку стаіць якое-небудзь каванае ўпрыгожванне або скульптура. Так, перад Днём беларускага пісьменства, які праходзіў у Глыбокім у 2012 годзе, на плошчы паміж царквой і касцёлам з’явілася “Алея славутых землякоў”, а каля старых могілак, на якіх пахаваны Ферынард Мюнхаўзен, пастаўлены помнік усім вядомаму літаратурнаму герою з такім жа прозвішчам. Штогод у горадзе праходзяць фестывалі. Калі не кожны, то многія ведаюць пра міжнародны “Вішнёвы фестываль”, але мне больш па душы “Дударскі рэй”. Гэтаму фестывалю будзе ўсяго два гады, але ён ужо паспеў уладкавацца ў сэрцах глыбачан і гасцей. Дзясяткі дудароў са ўсяго свету з’язджаюцца ў наш невялікі горад і граюць
канцэрты ў розных кутках Глыбоччыны.Віталь Воранаў,арганізатар гэтага фестывалю, пісьменнік-эмігрант, які штогод вяртаецца з Чэхіі ў маленькую вёску Удзела. Ён распавёў такую гісторыю: аднойчы наведваў родны дом і ў зарослым садзе каля яго Віталь заўважыў смачныя яблыкі. Гэты сад нагадаў яму Беларусь і – калі браць далей – Глыбоччыну. На іх незлічонныя скарбы не ўсе зважаюць, але іх Адраджэнне магчыма.
Так пакрысе мы перайшлі ад горада, яго гісторыі да людзей, якія яе стваралі. Кожную краіну пазнаюць па людзях, тое самае адбываецца і з гарадамі. Аднойчы мне давялося пачуць , што на Глыбоччыне мала таленавітых людзей. Але я цалкам не згодна, бо нам ёсць кім ганарыцца. Язэп Драздовіч – мастак, аўтар касмічных і зямных цыклаў карцін. Бацька беларускага тэатра – Ігнат Буйніцкі. Пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяк, які бясконца самаахвярна любіў Беларусь, Вацлаў Ластоўскі. Заснавальнік сучаснага іўрыту – Элізар Бэн-Ягуда. Паэт-змагар Алесь Дубровіч. Геній авіяцыі Павел Сухі. Заснавальнік нацянальай школы геатэхнікі Юры Сабалеўскі. Багатая на знакамітых людзей мінуўшчынане тое што не выключае, а нават пацвярджае факт, што і ў сучаснасці на гэтай зямлі нараджаюцца і плённа працуюць многія таленавітыя людзі. Гэта шматлікія пісьменнікі, спартоўцы і нават музыкі. Мала хто ведае, што Арцём Лук’яненка, які прынёс беларускую мову на Еўрабачанне, таксама з Глыбокага. Гэта зусім не поўны спіс, ён не завершаны. Як бачыце, нам, глыбачанам, ёсць чым і кім ганарыцца. Ганарыцца там, што ёсць такія асбы, па якіх нас пазнаюць на большых арбіталях.
Я яшчэ не пакіну сваю малую радзіму, але ўжо зараз, калі праходжу па цантральнай набярэжнай, мімалётна ў маю галаву залятае думка, што праз паўгода, тры месяцы, месяц я ўжо буду хадзіць па іншай набярэжнай, а тая перастане быць маёй і няўдала намаляванае шэрай фарбай на шэрым асфальце слова любоў таксама перастане быць маім. Мне здаецца сімвалічным тое, што год, у які я вылечу з роднага гнязда, прызначаны годам Малой Радзімы. Не ўсе разумеюць яе значнасць, асабліва тыя, хто яшчэ знаходзіцца на ёй, але часам, каб убачыць і адчуць лепш, трэба адысціся.
Усё вялікае пачынаецца з маленькага. І любоў да Беларусі пачынаецца з любові да адзінай роднай мясціны, зямля якой памятае твае першыя крокі, смех і плач. Рыгор Барадулін казаў: “З радзімак тых складаецца Радзіма, але радзімка ў кожнага свая…”