Галоўная падзея ў жыцці маёй краіны

Гісторыя нашай краіны заўсёды была насычана рознымі падзеямі. Зразумела, усе мы памятаем подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчынная вайне. Мы разам радаваліся перамогам нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы ў 2014 годзе. Усёй краінай ганарымся Сваятланай Алексіевіч, якая стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2015 годзе.

Але я хачу ўзгадаць не менш значныя факты з жыцця маёй краіны, якія, магчыма, не вядомы шырокай грамадскасці. Гэта дасягненні Беларусі апошніх гадоў.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар, кардыяхірург Юрый Пятровіч Астроўскі стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Зараз ў нас павысіўся ўзровень медыцыны, а ў асаблівасці траспланталогіі. Вялікі ўклад унёс у гэту галіну кардыяхірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар Юрый Пятровіч Астроўскі. Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. На яго шляху дзясяткі выратаваных людзей. Толькі за чатыры гады ён са сваімі калегамі правёў 90 аперацый па перасадцы сэрца. Дзякуючы такім людзям, як Юрый Астроўскі, у 2016 годзе Беларусь заняла 24-ае месца па колькасці паспяховых трансплантацый у топ-50. У той год беларускія хірургі перасадзілі 486 органаў. Узровень падобных аперацый у нашай краіне нічым не горш за еўрапейскі. Менавіта таму да нашых трансплантолагаў прыязджаюць пацыенты з Украіны, Казахстана, Ізраіля. Закуплена лепшая абсталяванне, працуюць прафесіяналы. Здаецца, гэта вобласць медыцыны працягне развівацца. А дапамагчы ў гэтым можа сучасная тэхніка.

Так, стварэнне Парка Высокіх тэхналогій (ПВТ) дазволіла нашай краіне выйсці на новы ўзровень. Сёння гэта адзін з вядучых інавацыйных IT-кластараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У складзе Парка ў 2017 годзе зарэгістравана 187 кампаній-рэзідэнтаў, дзе працуе больш за 30 тысяч чалавек.

Найбольш знакамітым прадуктам высокіх тэхналогій нашай краіны з’яўляецца Viber. Карыстальнік гэтай сістэмы атрымлівае магчымасць бясплатна тэлефанаваць па ўсім свеце, абменьвацца бясплатнымі паведамленнямі паміж карыстальнікамі, у тым ліку ў групавых чатах, адпраўляць фатаграфіі. Viber займае першае месца сярод сацыяльных прадуктаў у каталогу для iPhone ў 30-ці краінах. На працягу 7 дзён пасля з’яўлення Viber у Apple Store, яго загрузілі сабе 3 мільёна чалавек па ўсім свеце. У яго сістэме зарэгістравана больш за 460 мільёнаў карыстальнікаў.

Не менш важная распрацоўка нашых праграмістаў — World of Tanks. Гэта  кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага танкавага сімулятара падчас Другой сусветнай вайны, распрацаваная беларускай студыяй Wargaming.net. Для лепшых гульцоў праводзяцца міжнародныя турніры. Зараз колькасць удзельнікаў World of Tanks ужо больш за 150 мільёнаў чалавек. Але Усевалад Янчэўскі, дырэктар ПВТ, упэўнены, што колькасць чалавек павялічыцца.

 

 

 

Такім чынам, развіцце інавацыйных тэхналогій дазваляе нам стварыць праекты, якімі карыстаюцца людзі па ўсім свеце.

Спадзяюся, што развіццё сучасных тэхналогій дапаможа і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Тым, у каго і сёння цепліцца надзея на хуткае выздараўленне. Нягледзячы на гэта, яны не лічаць сябе іншымі, вядуць звычайнае жыццё. Гэта бачна з гісторыі Ігара Бокага. Беларускі плывец-паралімпіец выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. Ігар Бокій стаў 11-разовым паралімпійскім чэмпіёнам, шматразовым чэмпіёнам свету і Еўропы. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. На сусветным форуме сярод паралімпійцаў у Глазга беларусы ўзялі 8 медалёў, з іх 6 залатых на рахунку Ігара Бокага. Здаецца, ніякія абмежаванні не спыняць чалавека перад мэтай, да якой ён ідзе.

 

Такім чынам, да галоўных падзей у сучасным жыцці нашай краіны я аднесла развіццё медыцыны, навукі і тэхнікі, а таксама магчымасць развівацца і перамагаць абсалютна ўсім людзям. Упэўнена, з нашай дапамогай гэтыя напрамкі стануць яшчэ больш паспяховымі. А бясконцае жаданне палепшыць свае веды зможа адкрыць новыя вектары ў развіцці нашай краіны.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *