Кахання вечныя агні…

Абитуриент Разное

 

 

 

 

На заінелым трамвайным акне

Хтось напісаў: “Я кахаю”…

Усе пазіраюць на свет праз гэтыя словы.

Алесь Разанаў

Вы калі-небудзь кахалі? Я – не. Я не адчувала ўсіх гэтых эмоцый , гэтай радасці і суму. Мне заўсёды было складана казаць пра тое, чаго я ніколі не адчувала. Але не сакрэт, што кожны чалавек марыць кахаць і быць каханым. Уладзімір Караткевіч казаў: ”Кожны чалавек народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім…” А з чаго пачынаецца

каханне? Яно пачынаецца з сяброўства, узаемапаразумення, з
агульных мэт. А што тады пачынаецца з кахан ня? З кахання
пачынаецца ўсю жыццё, праца, мара, мастацтва, подзвіг… Нават
такія пачуцці як нянавісць, зайздрасць пачынаюцца з кахання.

            Дык што такое каханне? Гэтае пытанне здаўна хвалюе людзей: пра яго складаюць вершы, спяваюць  песні, а цяпер нават праводзяць навуковыя даследаванні. Кажуць, без кахання жыццё нічога не варта. І ніхто не можа вызначыць, што гэта за пачуццё, якое захоплівае чалавека і робіць яго шчаслівыя і якое разбурае лёс, калі памірае.

            На мой погляд, каханне – з’ява, што дорыць чалавеку так многа самых розных пачуццяў, мар, жаданняў, пераварочвае душу ўверх дном, не дае заснуць па начах і ачуняць ад салодкага мроіва, што засцілае зрок і слых. Не дарма столькі вершаваных радкоў прысвечана такой, здавалася б, распаўсюджанай, вядомай усім тэме. Напэўна, няма іншага слова, з якім бы ў кожнага з нас узнікалі свае асацыяцыі… Каханне для Паўлюка Пранузы – “першы ветразь у вясну трывожных год”, для Анатоля Грачанікава – “Гэта круг, і радыюс яго, як свет, бясконцы”. Цікавую інтэрпрэтацыю кахання прапанаваў Генадзь Бураўкін у адным са сваіх вершаў:

Вяршыня самазабыцця – каханне,

Зарука вечнасці жыцця – каханне,

Натхнення сакаліны ўзмах – каханне,

Каліны прысмак на губах – каханне.

            Зарука вечнасці жыцця… чаму? Бо любоў надае чалавеку бяссмерце, бясмерце ў духоўным плане, каханне надае чалавеку сэнс жыць далей. Уладзімір Караткевіч зазначыў:

У бездарожжы для тых, каму шчасціць,

Дарагае ўначы маё сэрца…

Ты дала мне імгненнае шчасце,

Я табе даў за гэта – бяссмерце.

            Многія пісьменнікі выпрабоўваюць сваіх герояў каханнем,
бо ў каханні выяўляецца сутнасць чалавека, яго духоўнасць ці
бездухоўнасць. Закон жыцця такі: калі наканавана дваім
сустрэцца на жыццёвай дарозе і зведаць каханне, то яны, як дзве
палавінкі, павінны спалучыцца ў адно цэлае і ўсвядоміць, што
ўзнагароджаны дарам, здрада якому — вялікі грэх.

            Так, Уладзімір Караткевіч  у гістарычнай аповесці “Сівая легенда” знайшоў месца і каханню. Чытаеш старонку за старонкай і міжволі перажываеш за лёс Рамана Ракутовіча і яго каханнай – прыгоннай сялянкі Ірыны. Асабліва трагічна паказана пакаранне галоўных герояў. Тое, што яны не здрадзілі свайму пачуццю, здзіўляе, выклікае гонар і захапленне. Таму нельга не далучцца да заключных слоў, сказаных салдатам Цхакенам: “Божа, змілуйся над зямлёю, што нарадзіла такіх дзяцей”.

            А вось Андрэй Грынкевіч, на мой погляд, не змог прайсці гэтае выпрабаванне. Аслепленных каханнем, ён не мог кіраваць сваім пачуццямі і дзеяннямі. Яму было цалкам усё роўна, што любая старэйшая за яго, замужам і смяртэльна хворая. Увесь боль , які напаўняў яго душу, выліваўся ў вершы:

Таму, што лепей вісець на нажы,

Кахаць,

Праклінаць

За каханне багоў,

Чым век пражыць,

І дзяцей нажыць,

І не дажыць да кахання свайго.

            Сапраўднае каханне напаўняе жыццё святлом, радасцю, дапамагае жыць, змагацца і перамагаць. Сёлета мы чыталі лісты, што пакінулі нам былыя выпускнікі. Большасць давала нам парады, толькі не кідацца ў вір кахання з галавой, не распыляцца на тое, што перашкаджае і засланяе сапраўдную мэту. І толькі ў адным лісце ад ананімнага аўтара было сказана: “Кахайце, і не бойцеся кахаць, бо сапраўднае каханне вам толькі дапаможа!”

            Але асабіста мне больш блізкая перашая думка, бо ў даволі шырокім спектры пачуццяў, звязаных з каханнем, ёсць паласа, не кранутая сонечнымі просмнямі. Змітрок Марозаў піша:

Я дзякую табе, што не кахала,

За тое, што ахвярна я кахаў!..

Такі стан душы можа нарадзіць Купалаўскага Машэку, зламаць чалавека як запалку, кволую галінку. І, каб выстаяць, зберагчыся ад гэтага, трэба прасіць сілы ў Бога, чакаць дапамогі. Бо нават сам час не заўсёды здольны загаіць рану ў душы. Бо “агні кахання – вечныя агні”, як мудра заўважыў Анатоль Грачанікаў. Няўдалае каханне, перажыванні людзей вельмі ўдала перадаў Ніл Гілевіч у сваім творы “Родныя дзеці”, дзе два разлучаныя сэрцы сустракаюцца ізноў, і нібы ажывае тое забытае пачуццё…і паўстаюць маладыя гады, маладое неба… Яўгенія Янішчыць у вершы “Голас з акцэнтам” прызнаецца:

Па каліўцу ласкі, па промню

Ляціць у акно светлыня.

Забудуся. Але запомню

Дыханне шчаслівага дня…

Але нягледзячы ні на якія цяжкасці, якія могуць сустрэцца
на шляху да гэтага светлага пачуцця, толькі той чалавек можа
быць шчаслівы, хто зведаў каханне.
Мне хочацца скончыць словамі знакамiтага фiлосафа і
пiсьменніка Альбера Камю: “Любоў, якая не вытрымлiвае
сутыкнення з рэальнасцю,- гэта не любоў. Ад яе не патрабуюць
парукi, з ей ведаюць і радасць, і бяду”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *