Кніга, якую я раю прачытаць

Абитуриент Новости

Жыццё прайсці — не поле перайсці. Менавіта  гэтую народную мудрасць я б паставіла ў якасці цытаты да вядомага рамана Віньяміна Каверына «Два капітаны». Гэта кніга аб даследчыках — падарожніках, якія выбралі нялёгкі шлях . Прысвяцілі сваё жыццё навуцы , і ніякія перашкоды не здолелі звярнуць іх з намечанага шляху. Думка, якая праходзіць праз  ўвесь твор — гэта дэвіз галоўных герояў : «Змагацца і шукаць , знайсці і не здавацца !»  Галоўным героем з’яўляецца Саня Грыгор’еў . І з самага маленства ён сутыкнуўся з жорсткай несправядлівасцю . Яго бацьку абвінавачваюць у забойстве, але хто сапраўдны забойнік ведае толькі маленькі Саня, які праз немату не можа пра гэта паведаміць . На яго лёс выпадае шмат выпрабаванняў : смерць бацькоў , беспрытульнае скітанне па горадзе, дзіцячы дом, але гэта не зрабіла яго жорсткім і злым. Пазнаёміўшыся з сям’ёй Татаранавых  і даведаўшыся пра прапаўшую энцыклапедыю Капітана Татарынава, Саня ставіць  сабе мэту : шукаць энцыклапедыю і падняць сцяг справядлівасці. Да гэтай мэты Грыгор’еў ідзе дзесяццігоддзі. На яго шляху трапляюцца і сапраўдныя сябры , і шчырае каханне… Але лёс не шкадаваў Сашу. Здаралася такое, што нават блізкія людзі адварочваліся ад яго , але нішто не спыняла юнака, нішто не перашкодзіла яму ісці шляхам праўды і справядлівасці. Ці знойдзе ён энцыклапедыю?… Адказ знойдзіце самі.

Чаму я раю прачытаць гэтую твор? Прачытаўшы яго, я адчула як у мяне прыбавілася ўпэўненасці ў сабе. І калі переда мной паўстаюць нейкія цяжкасці і заканчваюцца сілы, то я ўспамінаю словы Сані Грыгор’ева :

«Калі быць — так быць лепшым » . Гэта кніга стала для мяне матывацыяй . Матывацыяй , якая кіруе маёй дзейнасцю ў жыцці. Дасягаць мэт і не баяцца марыць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *