Мары і рэаліі выпускнікоў. Паставім знак роўнасці?

Абитуриент

Ніколі ў маім жыцці адзін только месяц не быў насычаны такой колькасцю падзей, эмоцый  і хваляванняў , як гэтыя трыццаць дзён з майго жыцця. Так, я выпускніца 2018 года . І як аказалася , здаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне — гэта было не самае цяжкае на шляху да майго будучага. І , мабыць, першы раз жыццё кусанула недзе за пяту  не па- дзіцячы балюча, калі стала вядома, што маіх, як здавалася, высокіх балаў не хапае , каб здзейсніць мару і стаць студэнткай журфака(інфармацыя і камунікацыя) на бюджэтнай аснове. Паўстаў выбар : развітацца з марай альбо змагацца, рызыкаваць і іншым шляхам паступіць на журфак.  Мая мара яшчэ не стала рэаліей, але я буду змагацца і ісці да  сваёй мэты.

Пагутарыўшы з аднакласнікамі, зразумела, што кожнаму з іх прыйшлося нялёгка. На маё пытанне » Ці  супадаюць мары і рэаліі?»вось што яны адказалі:

Ірына : » Я  даўно марыла паступіць на рэжэсуру, але мае бацькі былі не вельмі рады такой спецыяльнасці, таму я вырашыла шукаць аптымальны варыянт звязаны з творчасцю і адначасова штосьці сучаснае. Так я знайшла ўніверсітэт культуры і мастацтваў, які мне запаў у душу, і я два гады імкнулася туды паступіць на спецыяльнасць менеджмент міжнародных культурных сувязей факультэта культуралогіі і соц. культурнай дзейнасці. Вось я пачала рыхтавацца, спачатку ўсё было добра (асабліва ў 11 класе) , нядрэнна пісала рт па маіх предметах і радавалася, што прайду.Але наступілі дні цт, і з кожным цт я разумела, што не праходжу.На шчасце,  я добра здала гісторыю. І  гэта змяніла мой бал , з’явіўся шанец паступіць. Я падала дакументы і чакала кантрольных лічбаў . І вось гэты дзень настаў, з сённяшняга дня я студэнтка ўніверсітэта, да якога імкнулася . Мае чаканні і рэальнасць саўпалі, і я паступіла ў ВНУ, як і хацела».

Лаліта: «Я не марыла аб нейкім канкрэтным ВНУ. Доўгі час я не магла вызначыцца з выбарам прафесіі.Калі ўжо прыйшоў час рабіць выбар,я выбірала паміж вывучэннем замежнай мовы і заняткамі ў мастацкай школе.Магчыма, перакладчык-гэта больш перспектыўная прафесія,але я выбрала сферу,дзе буду займацца любімай справай.Я думаю,калі робіш тое,што любіш,можна дасягнуць любых вышынь.Я паступаю ў ПДУ,мая будучая прафесія — дызайнер. Ад  мэты мяне аддзяляе цяпер апошняя прыступка-уступныя выпрабаванні».

Паша: «Я з самага дзяцінства бачыў працу майго бацькі, і ўсё пачалося з таго,калі мяне пакатали на міліцэйскай машыне з мігалкамі . Я вельмі захацеў стаць такім,як мой бацька, вось крок за крокам  набліжаўся да сваёй мары,мяне шмат хто адгаворваў: не разумелі навошта мне гэта, але я не слухаў нікога.Калі ўжо ўсе зразумелі, што я не спынюся,пачалі паважаць мой выбар і дапамагаць у чымсьці. Я намагаўся старанна  вучыць прадметы,якія былі патрэбны для паступлення і здаў  добра ЦТ. І падобна, што я дамогся свайго,але яшчэ ўсялякія дробязі засталіся,але ўсё роўна гэта немалаважна».

Я рада за кожнага свайго сябра  і хачу толькі дабавіць : » Калі чалавек поўны рашучасці, то ён можа ўсё».



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *