Самае «смачнае» свята лета

Абитуриент

 

Увага!  Прадоўжыце лагічны ланцужок . Алмата — яблык , Арыле — маліна, Вепіён — суніца,  Глыбокае — …..?Хто сказаў вішня, лічыце сябе пераможцам . Менавіта гэтая ягада з’яўляецца сімвалам горада Глыбокае. Магчыма, вы чулі альбо самі былі госцем вішнёвага фестывалю, які ўжо шосты раз ладзіцца ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Ён заўсёды прыходзіцца на трэцюю нядзелю ліпеня. Сёння ідзе трэці дзень фестывалю ,  пачынаецца свята даволі спакойна : конкурс дзіцячага малюнка,  канферэнцыі , канцэртныя праграмы , спартыўныя спаборніцтвы,  квэст і іншае. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца 20 і 21 ліпеня. Вось тут сапраўды гасцям фестывалю будзе чаму падзівіцца . Традыцыйна запросяць усіх гасцей фестывалю беларускія падвор’і, афармленне якіх выканана згодна тэматыцы » Год малой радзімы». Гаспадары падвор’яў заўсёды знойдуць , чым здзівіць сваіх гасцей . А там чаго толькі няма! І прысмакі , і песні, і танцы. Выбірай на свой густ! А калі хочаце папасць на прыём да вішнёвай каралевы, не спазніцеся. Шэсце яе высокасці і світы адбудзецца акурат а дзясятай гадзіне на цэнтральнай плошчы. А затым яна завітае на вішнёвае вяселле, каб павіншаваць маладых. Адным словам,  што тут расказваць , трэба ехаць і глядзець самім. Усе цікавасці яшчэ наперадзе! А знайсці праграму фестывалю ў інтэрнэце не складзе цяжкасці. Застаецца адно пытанне:  адкуль на Глыбоччыне ўзялося гэта прыгожае і поўнае дабразычлівасці свята? З гэтым пытаннем я звярнулася да кампетэнтнай асобы — старшыні Глыбоцкага раённага Савета народных дэпутатаў Унуковіч Галіны Уладзімераўны. Вось што яна нам паведала.

Галіна Уладзімераўна: «Ідэя правядзення фестывалю ўзнікла яшчэ ў 2012 годзе . Справа ў тым ,  што глыбачане вельмі прыязныя і гасцінныя людзі , а наш горад сябруе з 13 дзяржавамі свету. Вельмі хацелася гэтую атмасферу сяброўства і дабразычлівасці ўвасобіць у нейкай справе. Так і нарадзілася ідэя фестывалю , якая  аб’ядноўвае людзей розных узростаў , рознага полу , розных рэлігій  і нацыянальнасцей , збірае вакол сябе людзей з добрым , адкрытым сэрцам, таленавітых і працавітых.  Аўтар ідэі — Вярцінаская Алла Васільеўна, супрацоўнік аддзела спорту і турызму Глыбоцкага райспалкома. Чаму вішнёвы? Гляньце на наш горад вясной,  ён у поўным сэнсе купаецца ў вішнёвым цвеце . На кожным панадворку — вішнёвы сад. Больш таго,  менавіта тут працаваў селікцыянер Баліслаў Лапыр , які вывеў зімастойкі сорт вішні. На сённяшні дзень у нас пасаджаны вішнёвы сад з 1414 дрэвамі. Здагадаліся  , чаму такая лічба ? Гэта год заснавання горада . Аб тым, што вішнёвы фестываль стаў яскравай падзеяй не толькі ў жыцці горада, але і ўсей краіны , сведчыць той факт, што адразу пасля свайго старту яшчэ ў 2013 годзе ён увайшоў у топ-10 лепшых мерапрыемстваў краіны» .

Я вельмі ўдзячна Галіне Уладзімераўне за цікавую размову і шчыра запрашаю ўсіх да нас у Глыбокае на фестываль ,  вішань пакаштаваць ды набыць добры настрой і новых сяброў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *