Святлана Алексіевіч — першы Нобелеўскі лаўрэат Беларусі

«За свае палефанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці нашага часу», — гаворыцца ў фармулероўцы Нобелеўскага камітэта.

Так дзень 8 кастрычніка 2015 стаў  гістарычным  для Беларусі, бо менавіта ў гэты дзень было абвешчана імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры , ім стала беларуска Святлана Алексіевіч.

Выхадцы з Беларусі атрымлівалі Нобель раней, але беларуска, грамадзянка Беларусі, упершыню. Што ж асаблівага і адметнага ў творчасці Святланы Алексіевіч? Вось як пісьменніца сама характарызуе сваю творчасць: «З тысячы галасоў ,кавалачкаў нашага быту і быцця,  словаў і таго, што паміж словамі, я складаю не рэальнасць ( рэальнасць недасягамая ), а вобраз… Вобраз свайго часу. Тое, як мы яго бачым, як мы сябе ўяўляем. Я складаю вобраз сваёй краіны ад людзей, якія жывуць у мой час. Я хацела б, каб мае кнігі сталі летапісам, энцыклапедыяй амаль дзесятка пакаленняў, якія я заспела і разам з якімі іду».

Моцны ўплыў на творчасць Алексіевіч аказаў Алесь Аадамовіч і кнігі: » Я з вогненнай вёскі», » Блакадная кніга», што з’явіліся з ягоным ўдзелам. Менавіта Адамовіч запачаткаваў у Беларусі жанр, дзе змешваліся літаратура і журналістыка. С.  Алексіевіч называла Алеся Адамовіча сваім настаўнікам і пайшла яго дарогай. Алесь Адамовіч даў высокую адзнаку першым крокам пісьменніцы: «Паявілася навае імя ў літаратуры, усур’ёз і ўпэўнены,што надоўга», — гэтыя словы Адамовіч напісаў пасля выхаду ў свет кнігі С. Алексіевіч » У вайны не жаночае аблічча».

Абавязковай умовай для напісання кнігі ў С. Алексіевіч з’яўляецца  перш за ўсё: падзеі, факты, матэрыялы — павінны кранаць самую глыбіню душы чалавека. Па — другое, факты гэтыя і падзеі павінны датычыцца многіх і многіх, гэта той выпадак, калі кажуць :» Усіх датычацца». Толькі пры гэтых умовах можа ўзнікнуць эмацыянальны напал, калі ўсё пераплаўляецца ў » прадукт » аднаго мастацкага узроўня.

Дакументальная проза або апавядальная проза — гэта асаблівы від літаратурнага жанра для якога характэрна пабудова сюжэтнай лініі выключна на рэальных падзеях з нязначнай колькасцю мастацкай выдумкі.

Ствараючы свой наступны твор «Чарнобыльскую малітву» пісьменніца такім чынам акрэсліла мастацкую задачу: ісці ад чалавека да чалавека, ад дакумента да вобраза, вобраз чалавека і вобраз часу ў канчатковым выніку.

Такім чынам Святлана Алексіевіч унесла неацэнны ўклад  у развіццё беларускай сучаснай  апавядальнай прозы. У сваіх творах яна акрэсліла тэмы: Вялікая Айчынная вайна ,  Чарнобыль , развал сацыялістычнай імперыі,  вайна ў Афганістане.

А цяпер можна ўявіць ,якую тытанічную працу трэба было зрабіць, каб знайсці, сабраць, прапусціць праз сябе і перажыць лёсы тысячы людзей і больш таго,  данесці іх да нас з вамі з усёй яскравасцю пачуццяў.

І нездарма яшчэ ў 1985 годзе Алесь Адамовіч сказаў прарочаскія словы: » Я больш чым упэўнены ў пісьменніцкім будучым чалавека з такім пачаткам літаратурнага шляху , як ў Святланы Алексіевіч».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *