Уражлівае відовішча

Ці верыш ты ў «дом-перавёртыш»? А такое дзівоцтва ёсць і ў Беларусі. І яго ўбачылі вучні 5-7 класаў СШ №190 г. Мінска ў сядзіба-паркавым комплексе «Дукорскага маёнтка» (Пухавіцкі раён).

Экскурсавод распавёў, што ў мястэчка багатая гісторыя: фальваркам валодалі прадстаўнікі розных княскіх родаў, а росквіт прыйшоўся на канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў пры Францішке Ошторпе і яго сыне. Тады і быў узведзены палац з вялізарнай бібліятэкай, разбіт шыкоўны парк, пабудаваны ўязныя вароты. У маёнтку праводзіліся важныя мерапрыемствы, пышныя балы, цыркавыя і тэатральныя паказы. У сучаснай сядзібе размешчаны невялікі заапарк, дзе жывуць афрыканскія гусі, страусы, козы і г.д. Юных падарожнікаў ўразіла стайня: дзеці палюбаваліся жывымі істотамі, пабывалі на іх трэніроўцы і нават пакаталіся верхам.

Адна з любімых забаў беларускай шляхты — паляванне. Вось і гасцям прапанавалі паспаборнічаць у стральбе з лука. Аказалася, патрапіць у «яблычак» не так ужо і проста: самым трапным апынуўся вучань 7 «А» класа Андрэй Пятрулевіч.

Нарэшце навучэнцы ўбачылі галоўнае — перавернуты дом: двухпавярховы будынак ўпёрся дахам у зямлю, унутры таксама ўсё дагары нагамі — відовішча ўражлівае! Завяршылася экскурсія наведваннем паласы з перашкодамі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі прадэманстраваць сваю сілу і спрыт.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *