Калі яе не стане…

Культура

Так атрымалася, што часцей мы размаўляем на мове іншага народа. Народа з іншым характарам, іншай гісторыяй, іншымі ментальнымі ўстаноўкамі. Ці не таму мы не можам знайсці свайго месца ў свеце?

Кожны чалавек у сваім жыцці што-небудзь губляў: любімую цацку, да дзюр прачытаную кнігу, блізкага сябра, каханага чалавека. Але ёсць рэчы, пра страту якіх ніхто ніколі не задумваўся, i адна з іх мова. Гучыць абсурдна, але калі ўзяць у прыклад гісторыю, можам убачыць, што яшчэ 2 тысячы гадоў назад галоўнай мовай у свеце была латынь, а цяпер? Сёння амаль ніхто не гаворыць на ёй. Цяжка ўявіць, але рана ці позна такі лёс чакае і ангельскую, і рускую, і кітайскую мову. Хтосьці сыдзе раней, хтосьці крыху пазней, нейкія з іх загінуць разам з народам, іншыя проста будуць задушаны больш моцнымі суседзямі. Зразумела, што і беларуская мова не стане выключэннем.

У сваёй кнізе “Дзень Святога Патрыка” Ганна Севярынец намагаецца ўявіць – як будзе выглядаць апошні ўздых нашай роднай мовы. А таксама кім будуць яе апошнія носьбіты. Мы акунаемся ў будучыню, дзе мова не проста знікае, а яе забіваюць самі ж людзі — мовазнаўцы. І ўсё гэта дзеля таго, каб людзям было зручней паразумецца між сабой людзі. Карацей кажучы: менш моў — менш праблем. Але, як паказала практыка, чалавецтва захоўвае памяць пра ўсё тое, што калі-небудзь з ім здаралася. Так і ў творы, каб мова працягвала захоўвацца як нейкі музейны экспанат, яе кансервуюць – у спецыяльным памяшканні ствараюць нібы бібліятэку самых выдатных твораў на гэтай мове, яе слоўнікаў, энцыклапедый і г.д. Галоўная гераіня кнігі менавіта і займаецца кансервацыяй беларускай мовы.

Галоўная гераіня Марына Дамейка павінна не проста захаваць творы беларускіх пісьменнікаў, а выбраць – каго з іх сапраўды патрэбна кансерваваць, а хто – лішні? І ў такія моманты, калі Дамейка вырашае што з Дубоўкі патрэбна на полке, твор з мастацкага ператвараецца ў літаратуразнаўчы. Мы даведаемся шмат новага пра Багдановіча, Купалу, Чорнага і іншых беларускіх пісьменнікаў. А ўлічваючы, што дзея твора адбываецца ў будучыні, аўтарка закране і нашых сучаснікаў. Напрыклад Дамейка будзе разважаць, ці варты раман Віктара Марціновіча “Мова” таго, каб яго кансерваваць. Менавіта з-за гэтага твор у Ганны Севярынец атрымаўся нелінейны. Сучаснасць у ім перамяжоўваецца з успамінамі пра мінулае, аповедам пра пісьменнікаў і іх творы. Знайшлося тут нават месца для кахання.

Трэба звярнуць увагу на тое, што ў “Дне Святога Патрыка” няма стрыжневага сюжэта. Гісторыя кахання Сямёнава і Дамейкі не дацягвае, працэс кансервацыі і будучыня мовы не маюць канфлікту. Нават ідэя з санаторыем для лячэння моваю не развівае сюжэт, а толькі дапаўняе яго. Атрымоўваецца, што ў кнізе шмат добрых ідэй, але не хапае самой гісторыі, канфлікту. А таму чытаеш не дзеля таго, каб даведацца – што там новага адбываецца ў Марыны, а проста каб прачытаць чарговую цікавую гісторыю пра той ці іншы твор, альбо пісьменніка.

Дзень Святога Патрыка” Ганны Севярынец – гэта вельмі добрая кніга. Пасля прачытання твора я не проста даведалася пра новые факты з гісторыі беларускай літаратуры, але і пачала яе больш паважаць. Таму што кожны твор чытаць цікавей, калі ведаеш лёс яго аўтара.

Фурсикова Дарья



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *