Аднойчы я лістала ленту ў сацыяльнай сетцы і знайшла інфармацыю аб тым, што зусім нядаўна ў беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча выйшла кніга «Ноч». Па нейкай прычыне аўтар вырашыў «падарыць» яе масам, таму даў ссылку, па якой можна бясплатна скачаць твор.
Некалькі слоў пра аўтара
Віктар Марціновіч – беларускі пісьменнік, нарадзіўся 9 верасня 1977 у Ашмянах, Гарадзенская вобласць. Разам з публіцыстыкай сумяшчае і выкладчыцкую дзейнасць у Эўрапескім гуманітарным універсітэце. У спадчыну Віктара ўваходзіць шмат твораў: «Параноя» (2009), «Сьцюдзёны вырай» (2011), «Сфагнум» (2013), «Мова» (2014), «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску» (2015), «Возера радасці» (2016) і, канешне, «Ноч» (2018). Аднак трэба адзначыць, што пісьменніцкая дзейнасць аўтара пачалася не вельмі ўдала: продажы першай кнігі «Параноя», напісанай і выдадзенай на русскай мове, былі забаронены ў Мінску, тым не менш, яе пераклалі на ангельскую, нямецкую і фінскую мовы, такім чынам, наладзілі продаж у ЗША, Фінляндыі і Нямеччыне.
Кніга «Ноч». Уражанні. Плюсы. Мінусы
Першыя ўражанні (я маю на ўвазе тыя, што прыходзяць пасля знаёмства з назвай і вокладкай) зусім не адпавядаюць цяперашнім эмоцыям.
Па-першае, што мне спадабалася, дык гэта прадстаўленне горада Мінска аўтарам. Раздрабленне на розныя дзяржавы згодна існуючым районам, адпаведная атмасфера кожнага з іх, да і ў цэлым кнігі – цікавая ідэя, якая нечым нагадала мне любімага «S.T.A.L.K.E.R.», «Метро. 2033» і інш. Безумоўна, прысутнічае тэма экалогіі, якая ў сучаснага чалавека выклікае шмат пытанняў і супярэчнасцяў, а тут аўтар як бы адразу даў атказ на пытанне. Увагу прыкоўвае і галоўны герой, Кніжнік, які выклікаў у мяне супярэчныя пачуцці: радасць, бо гэта, здаецца, адіная асоба, якая пасля «канца свету» не страціла сябе, але ж адчуваецца і адзінота. Сюжэт дынамічны, прыкоўвае да сябе і не жадае адпускаць.
Калі абмяркоўваць мінусы, нават не ведаю, да чаго «прычапіцца».
Чаму трэба прачытаць «Ноч»
Кніга Віктара Марціновіча «Ноч» — яскравы прыклад шматграннасці сучаснай беларускай літаратуры, якая асабліва спадабаецца людзям, якія «фанацеюць» па «постакаліпсісу». Твор дазваляе па-іншаму глядзець на звыклыя рэчы, задумацца пра будучыню не толькі нашай краіны, але і ўсяго свету, пранікнуцца вобразамі герояў, праналізаваць сітуацыі і паразважаць, як ты б вырашыў праблему, да і ўвогуле, выжыў бы ў такіх умовах.
Для мяне «Ноч» стала нейкім «бумам» у адносінах да беларускіх пісьменнікаў і літаратуры.