Jazz City Band: працуюць ад сябе і для іншых

Культура Медиа Новости

Упершыню назва іх групы загучала пасля украінскага шоу “Х-фактар”. Таленавітыя музыкі і харызматычная спявачка адразу спадабаліся не только слухачам, але і журы. Чым сёння “бярэ” гэты бэнд і на каго ён усё ж арэнтаваны? Восем мужчын з Магілёва, шэсць музычных інструментаў, адна дзяўчына, а зараз і тысячы прыхільнікаў. Здавалася, які поспех чакае чарговую кавер-групу? Зноў “перамываюць” старыя песні. Такіх жадаючых і таксама здольных у YouTube нам не злічыць нават за тыдзень. Спрабуем разабрацца ў сакрэце бэнда.

Скажу адразу, што ніякіх занадта высокіх рэгалій за Jazz City Band не цягнецца. Удзельнікі шостага сезона “Х-фактар”, фэста “На сямі вятрах”, шоу “Я магу”. Але некаторыя слухачы не ведаюць і гэтага, але апісваюць групу як “незвычайных вулічных музыкаў”. Але ў чым іх незвычайнасць, ніхто не адкажа. Кожны для сябе шукае нешта асабліва сваё.

А вось нейкія факты пра гэты гурт нагадаць можна. Напрыклад, колькасць музычных інструментаў. Мы звыкліся, што абавязковы элемент любога музыканта – гэта гітара, а нам больш і не трэба. Але ж Jazz City Band пайшоў далей. У іх арсенале ёсць і бас-гітара, і труба, і трамбон, і туба, і ўдарныя. Людзі, якія стаміліся ад электронная музыкі, якім надакучалі “песні робатаў”, ужо аддаюць свой плюсік у скарбонку магілеўскага бэнда.

Звярніце ўвагу, што ў першую чаргу Jazz City Band перарабляе ўжо вядомыя хіты сучасных музыкаў і 90-х. Ёсць у іх штосьці роднае, цёплае, шчырае. Не кожная песня зараз можа гэтым пахваліцца. Да і з пункту гледжання мовы і яе выкарыстання сваю адзнаку аддаюць старым песням. А для аматараў сучаснага хіт-парада таксама будзе цікавасць. Найбольш знакамітыя песні з дапамогай Jazz City Band становяцца яшчэ лепш, бо “Жывы гук” заусёды бярэ сваё. Песні “На лабутэнах” і “Рыба” групіроўкі “Ленінград” у магілёўскай перапрацоўкі нікога не пакідаюць абыякавымі. Народ просіць працягу, выканання на біс, а пасля яшчэ доўгі час не адпускае без фото.

А зараз самае галоўнае, на мой погляд. Ёсць у Jazz City Band тое, што нельга набыць за грошы і чаму не атрымаецца навучыцца. Энергетыка. Кажучы сучаснай мовай, ад іх “прэ”. Не магчыма слухаць іх музыку і не падпяваць, не танцаваць, не апладзіраваць. Група працуе на ізнос у прамым сэнсе. Яны не шкадуюць сябе, а ў падзяку слухачы не шкадуюць далоняў.

Сёння Jazz City Band удзельнічае ў розных фестывалях, грае на мерапрыемствах. І па отзывах бачна, што людзі задаволены. Гэта – радасць для кожнага творчага чалавека. Значыць, яны робяць ўсё правільна. Але ж адно пытанне ўсё ж турбуе: ці пачне беларуская кавер-група пісаць аўтарскія тэксты? Здаецца, яны пойдуць у бок мажора, чагосьці вясёлага і яскравага. Прынамсі на першы погляд меланхолікаў сярод іх я не заўважыла.

Так і актыўнасці гэтай групе не занімаць. Зваротная сувязь зараз не апошняя справа. Яны і сацыяльныя сеткі вядуць, і сайт(jcband.by), і ў групе адказваюць на ўсе пытанні і падзякі слухачоў.

Кожны з нас укладае сваё разуменне ў паняцце “музыка”. Тады дазвольце і я выкажу сваю думку. Тое, што стварае Jazz City Band, – гэта і ёсць музыка ва усіх сэнсах слова, яна спраўдная, яна жывая, яна сумленная… Яе не пераключаюць у навушніках, а спевакоў не абвінавачваюць у фанаграме. Магчыма, менавіта за гэтым жанрам і шалёным стылем наша будучае. Калі гэта сапраўды так, дык мы ўступім ў яго смела!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *