Не ведаеце, што падарыць? Новая ідэя: крафтавае сочыва

Главное Новости Разное

Хочаце прыемна здзівіць чалавека, якога любіце? Апрыкрэлі шакаладныя цукеркі і пакупныя тарты? Не ведаеце, што падарыць? Прапануем вам ядомыя атракцыёны, цудоўную альтэрнатыву стандартным салёнаму, салодкаму, кісламу і горкаму смакам, – крафтавае сочыва.

Па словах уладальніка анлайн-кавярні і крамы “Тры моркаўкі” Максіма Жбанкова, яго праект — вытворчасць сочыва з нетрадыцыйных рэсурсаў. Для Беларусі такая справа незвычайная: варэнне з вішань, клубніц ці парэчак гатуюць ледзь не ў кожным доме, а вось брусніцы, рэвень, ядловец ці памідоры ў страве — рэдкасць. Таму Максім лічыць, што прадукцыя ад “Трох моркавак” —  хэндмейд, які пашырыць гастранамічную свядомасць беларуса максімальна натуральным чынам.

Ілья Буглакоў, студэнт. Я з дзяцінства люблю розныя прыправы і соусы – а большасць відаў сочыва можна есці менавіта як соусы, — таму вельмі прыязна стаўлюся да новых смакаў. Калі дазваляе стыпендыя, іду не ў супермаркет па кетчуп, а ў “Тры моркаўкі” па варэнне з вэнджанага перцу. Мяне вельмі натхняе талент гэтых людзей – бачыць і, галоўнае, адчуваць “сакавітыя” спалучэнні неспалучальных, на мой погляд, прадуктаў. Такія гастранамічныя аксюмараны пабуджаюць тварыць.

Анастасія Кваўцова-Фядосава, псіхолаг. Чалавек любіць смачна паесці, бо гэта выклікае ў яго выпрацоўку гармона радасці эндарфіну. Прадукцыя крамы “Тры моркаўкі” зможа парадаваць любога. Выкажу меркаванне праз чалавечыя тыпы ўспрыняцця інфармацыі: візуалам запомніцца прыгожае афармленне пакунка, кінестэтыкам (людзі, якія найбольш ярка ўспрымаюць эмоцыі, дотыкі) – нечаканы смак, прыроду якога не адразу зразумеюць дыскрэты (найлепш усведамляюць рэчаіснасць, будуючы лагічныя ланцужкі). І ўсе яны падзеляцца ўражаннямі з аўдыяламі (людзьмі з самым развітым слыхавым аналізатарам) – паверце, прадукцыю будуць хваліць.

print



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *