Пакаштаваць валошкі на смак: у Беларусі з’явілася незвычайнае марозіва

Культура Новости

Завод «Белы полюс» выпусціў новае ўнікальнае марозіва. Яно змяшчае ляпёсткі валошкі і насенне лёну, а кубачак – жытнёвую муку.

Сімвалы Беларусі ў тваёй руцэ.

Марозіва ўнікальнае не толькі па сваім складзе, але на абгортцы знаходзіцца невялікі размоўнік для турыстаў. У ім дадзена некалькі выразаў на беларускай мове, якія могуць спатрэбіцца ў нашай краіне, а таксама распавядаецца пра лён, валошкі і жыта як сімвалы Беларусі.

Брэнд «Белы полюс» вядомы прасоўваннем беларушчыны: абгорткі сваёй прадукцыі яны робіць на беларускай мове.

Набыць незвычайнае марозіва можна ў краме Symbal.by за 1,50 р, а з цягам часу яно  з’явіцца на палічках розных крамаў краіны.

«Мы даўно заўважылі, што простае пытанне турыста «што незвычайнае можна пакаштаваць у Беларусі?» ставіць у тупік нашых людзей, якія адразу прыгадваюць толькі дранікі. Спадзяёмся, што валошкавы пламбір вырашыць праблему. Малочная аснова марозіва дапаўняецца кветкава-травяным водарам, а калі здараецца раскусіць зерне лёну, адчуваецца салодкі мядова-масляны прысмак», — каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч.

А партал tut.by падрыхтаваў відэарэпартаж з завода «Белы полюс», у якім можна паглядзець, як вырабляюць незвычайнае марозіва.

https://www.youtube.com/watch?v=kFUl8oUHkyE&feature=youtu.be

print



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *