Стварэнне я дрыжачае… ці суперсілу маю?

Культура

        Гісторыі пра зверхнатуральныя здольнасці працягваюцца! Французская кампанія-распрацоўшчык  Dontnod Entertainment  вырашыла не абмяжоўвацца адной часткай відэагульні Life Is Strange. Трэба ўзгадаць, што праз два гады пасля выхаду апошняга эпізоду першай часткі вышла Life Is Strange: Before the Storm, аднак распрацоўвала дадзены прыквел ужо амерыканская кампанія Deck Nine.

        Таму 22 чэрвеня 2018 года супрацоўнікі Dontnod Entertainment паведамілі, што першы эпізод Life is Strange 2 выйдзе 27 верасня таго ж года. Але выйшаў ён на дзень раней. На дадзены момант выйшлі тры эпізоды з пяці – “Дарогі”, “Правілы”, “Глуш”.

        Аўтары вырашылі парваць амаль усе сувязі з першай часткі, сюжэтных супадзенняў паміж Life is Strange 1 і 2 няма. Нагадаю, што ў першай частцы галоўнай гераіняй была Макс Колфілд 18-ці гадовая студэнтка акадэміі Блэквэл, якая знаходзіцца ў горадзе Аркадзія Бэй. Падчас навучання яна адкрывае для сябе шматлікія зверхздольнасці, галоўная з якіх – перамотка часу. Дзякуючы ёй, Макс выпадкова выратоўвае ад смерці Хлою Прайс, сяброўку, з якой у апошнія гады Колфілд была не ў вельмі добрых адносінах…

        Змяніўся і сімвал Life is Strange. Замест сіняга матылька (сімвал эфекта “матылька”) гульцы цяпер бачаць шэрых ваўкоў, якія пастаянна выратоўваюцца ад розных пастак(так апісваюць сябе галоўныя героі).

        Аднак гульцу ўсё роўна атрымаецца знайсці тое, што  аб’ядноўвае дзве часткі – праблема адносінаў паміж людзьмі падчас выкарыстання звышчалавечых здольнасцяў.

         Нездарма арт-дырэктар Life is Strange 2 Майкл Кох падкрэсліў:

         “Life is Strange – гісторыі пра блізкія адносіны і звышчалавечыя здольнасці, а не пра канкрэтных персанажаў або асобна ўзяты гарадок. Гэта азначае, што распрацоўшчыкі даюць гульцам не тое, пра што яны просяць, але тое, што ім сапраўды трэба”.

         Настаў час новай суперсілы…

         Дзеянне гульні пачынаецца ў кастрычніку 2016 года, праз 3 гады пасля падзей у першай частцы. Каля Сіэтла жыве 16-гадовы хлопец  Шон Дыяс разам з бацькам-механікам Эстэбанам і малодшым 9-гадовым братам Даніэлем. У адрозненне ад першай часткі сілу атрымлівае ўжо не галоўны герой, а яго брат. Менавіта з-за глупстваў брата і пачынаецца вымушанае падарожжа.  Падчас помсты за смерць таты выкрываецца суперсіла Даніэля – тэлекінэз. Пры “дапамозе” яго Даніэль забівае паліцэйскага, і браты аб’яўляюцца ў вышук.

         Тут і пачынаюць трапляцца дарогі – сапраўдныя і несапраўдныя(жыццёвыя). Праз некаторыя неабходна прайсці, ад некаторых патрэбна пазбавіцца назаўсёды! Ужо ў гэты час у гульца ў асобе Шона з’яўляецца выбар – дазваляць Даніэлю злоўжываць суперсілай ці забараняць?

         Блуканні па дарогах прыводзяць “шэрых ваўкоў” да бабулі і дзядулі. Быццам бы браты патрапілі ў рай: жыллё, спакой, спагада, бяспека. Аднак усё гэта было нядоўга…

         Апантаны суперсілай Даніэль вырашае абшукаць сакрэтную матчыну комнату. Маці, якія пакінула братоў з татам. Шон вымушана згаджаецца. І дарма: бабуля з дзядулем бачаць злачынства. Тады Шон: “Магчыма, маці пайшла ад вас з-за таго, што вы стварылі шмат правілаў, якія надакучылі ёй”…

         Але гэтыя разважанні перапыняюцца наведваннем паліцэйскіх. Браты паспяваюць збегчы, але не паспяваюць як след развітацца з бабулем і дзядулем…

         Наступны эпізод называецца “Глуш”, таму і інфармацыі пра яго будзе вельмі мала. Скажу толькі адно – у гэтым эпізодзе Даніэль канчаткова губляе кантроль над розумам!

         Безумоўна, гэта толькі малая частка перададзеных падзей, шмат што прапушчана, аднак галоўны пасыл гульні захаваўся: вельмі важна не страціць розум, калі атрымліваеш нешта выключнае!

                                                                                                                                                                       Ягор Рудачэнка

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *