Прывітанне, паважаныя чытачы! Адкажыте, калі ласка, ці кожны дзень вы размаўляеце на беларускай мове? Як часта вы чытаеце літаратуру беларускіх пісьменнікаў? Ці глядзіце вы фільмы на роднай мове?
Мабыць, не кожны станоўча адкажа на гэтыя пытанні.
У сучасным свеце шмат моладзі аддае перавагу менавіта рускай мове. Але мы жывем на беларускай зямлі, таму павінны любіць і шанаваць сваю мову, на якой размаўлялі нашы продкі, якая перадалася спадчынай ад дзядоў і прадзедаў.
У наш час моладзь быццам цураецца размаўляць на беларускай мове, лічачы, што гэта ўжо неактульна. Але гэта мы так зрабілі. Гэта мы вінаватыя, што наша мова забываецца. Толькі ад нас залежыць лёс беларускай мовы. Не ад каго-небудь іншага, а толькі ад нас!
Колькі прыгожых ды павучальных твораў напісалі нашыя родныя пісьменнікі. Але мы нават іх не разглядаем, як што-небудзь цікавае, зноў аддаўшы перавагу замежным творам.
Не ўсе ведаюць, что кожны год на тэрыторыі Беларусі праходзіць свята роднай мовы. Яно адзначаецца 21 лютага. У гэтым годзе свята прайшло пад дэвізам “Мовы карэнных народаў важныя для ўстойлівага развіцця, пабудовы міра і прымірэння”.
З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле бларускіх твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг, беларускамоўныя дыскатэкі і канцэрты.
Гэтая традыцыя дапамагае нам хоць крыху захаваць сваю мову.
Але трэба памятать, што ўсё залежыць толькі ад нас! Ніколі не цурайцеся сваёй роднай мовы! Бо яна- гэта сапраўдны скарб чалавека. А што з ёй будзе далей, вырашаем толькі мы.