Дзейнасць Янкі Купалы на пасадзе рэдактара «Нашай Нівы»

Культура Разное

За сваё жыцце Янка Купала паспрабаваў амаль усе магчымыя грані літаратарскай дзейнасці: ён ствараў вершы, перакладаў на беларускую мову (у тым ліку – «Слово о полку Игореве»), займаўся публіцыстыкай. Ці гэта не прыкмета вялікага чалавека? Іншы можа мець большы талент, большыя задаткі, але не зрабіць нічога. У гісторыі застанецца той, хто бясконца стварае, і працуе, і дзейнічае. Як завяшчаў Рэдзьярд Кіплінг: “Свой каждый миг сумей прожить во славу // Далекой цели, блещущей с вершин.”Акрамя таго, невялікі адрэзак жыцця Янкі Купалы прысвечаны знакавай для беларускага нацыянальнага адраджэння газете. Гаворка ідзе пра «Нашу Ніву» і 1914-1915 гады, калі Янка Купала займаў пасаду рэдактара. Сталасць і значэнне газеты ў гістарычна-культурным кантэксце разумелі і сучаснікі. Вось што пра яе паміж іншым распавядаў Антон Луцкевіч, будучы рэдактар гэтай газеты: «Наша ніва» – это первая после революционного движения серьёзная попытка вести спокойную культурно-национальную работу среди белоруссов».

Да 1914 году Купала ўжо супрацоўнічаў з «Нашай Нівай»: у 1907 годзе ён дасылаў туды публікацыі з Санкт-Пецярбургу, дзе вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева. Супрацоўніцтва стала кароткім, бо ў 1908 годзе ў Пецярбургу быў выданы першы паэтычны зборнік Купалы «Жалейка», які напрыканцы года быў канфіскаваны як антыдзяржаўны Санкт-Пецярбургскім камітэтам па справах друку пры МУС. Аўтара прыцягнулі да адказнасці. Неўзабаве арышт быў сняты, але ў 1909 годзе тыраж кнігі паўторна канфіскавалі, ужо па загадзе Віленскага генерал-губернатара. Каб не сапсаваць рэпутацыю «Нашай Нівы», Купала спыніў супрацоўніцтва з рэдакцыяй і ўзнавіў яго, калі пераехаў у Вільню. З 7 красавіка 1914 года Купала стаў рэдактарам газеты. На той момант яму было 32 гады. Перад ім рэдактарскую пасаду са снежня 1913 года займаў Аляксандр Уласаў, вядомы беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец і публіцыст.Тут рэдакцыя "Нашай Нівы" размяшчалася у 1907 годзе

Ужо з 16 мая 1914 Купала – рэдактар-выдавец. На той момант тыраж газеты складаў 4,5 тыс. асобнікаў ці меней і друкаваўся кірыліцай ў Вільні.
З прыходам Купалы ў рэдакцыю нахіл выдання стаў значна больш адпавядаць яго асобнаму погляду на жыцце. Газета крытыкавала хутарызацыю, асуджала пашырэнне кулацтва як класа, акцэнтавала ўвагу на спецыфічных умовах Беларусі, дзе з нацыянальнай праблемай звязана «справа сялянская і справа работніцкая», размаўляла з чытачом аб праблемах міра, выкрывала імперыялістычную сутнасць І сусветнай вайны, але не ў тых буйных чырвоных колерах, як рабіла «Наша Доля», а мякка і метафарычна.
Купала прыйшоў на пасаду рэдактара не першым. «Наша ніва» ўжо выпрацавала свой стыль, паспела прымільгацца, палюбіцца, заваявала аўтарытэт адначасова і сярод рабочых і сялян, і сярод інтэлігенцыі, інтэлектуальнай эліты грамадства. Па сваёй сутнасці яна была прагрэсіўнай, чым прыцягвала ўвагу больш за “Ведомости”. Новы рэдактар звычайна прыўносіць нешта ў працу рэдакцыі, змяняе бачанне прыярытэтаў, інакш ставіць мэты, але не мае права змяніць газету поўнасцю. Змяніць газету – гэта значыць рызыкаваць страціць частку сваіx падпісчыкаў. А знайсці новых прыхільнікаў «беларушчыны» было праблематычна: вакол «Нашай Нівы» на той час аб’ядналіся, бадай, цi не ўсе нацыянальна свядомыя сілы беларускага народа. Рэдакцыя газеты пад кіраўніцтвам Янкі Купалы знаходзілася на вуліцы Басанавічуса з 1913 па 1914 год. Гэта адначасова і першы віленскі адрас газеты. Менавіта тут месцілася рэдакцыя «Нашай Нівы» ў 1906 годзе. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца мемарыяльная дошка ў гонар Янкі Купалы і «Нашай Нівы».
«Наша Ніва» – нацыянальная штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася з лістапада 1906 па жнівень 1915 на беларускай мове па-беларуску. Купала стаў яе рэдактарам на два апошнія гады. Каб разгледзець перамены, прыўнесеныя Купалам, трэба параўнаць газету ў розныя перыяды выдання.

Здание, в котором редакция располагалась в последние годы - 1914-1915
Першая старонка газеты паведамляла аб працы Дзяржаўнай думы, затым ішлі інфармацыйныя паведамленні аб ходзе імперыялістычнай вайны. Абавязкова на старонках выдання сустракаўся палемічны артыкул па праблемах нацыянальна-культурнага жыцця, эканамічнага развіцця беларускіх земляў. На старонках размяшчаліся інфармацыйныя рубрыкі «З ycix старон», «Аб yciм патроху», «З Беларусі і Літвы» (гэтыя рубрыкі перекачавалі яшчэ са старонак «Нашай Долі»). Навіны паказвалі дзеянні з тэндэнцыяй да крытыкі. Акрамя інфармацыйных рубрык сустракаюцца рыбрыкі «Наш фельетон», «Паштовая скрынка», «Жарты». Да паловы апошняй старонкі займалі рэкламныя аб’явы, бо газете трэба было самаакупацца, а не толькі фінансавацца Іванам Луцкевічам. Прыкладна трэцюю частку ўсёй газетнай плошчы запаўнялі творы мастацкай літаратуры.
Да пачатку першай сусветнай вайны перамены ў афармленні «Нашай нівы» не назіраюцца. І шрыфты, і тэматычныя рубрыкі, і парадак іх размяшчэння – усё засталося па-ранейшаму. Толькі пасля абвяшчэння вайны з 1 жніўня па 18 верасня 1914 г. 8 нумароў выйшла на адзіным аркушы, тады ж з’явіліся новыя рубрыкі: «Вайна» і «Каля вайны». Купала імкнецца вярнуць «Нашай Ніве» ранейшы выгляд: аднаўляе аб’ём і вяртае рубрыкі «З Беларусі і Літвы», «З ycix старон», стараецца, каб значнае месца ў газеце займала мастацкая літаратура, i, трэба прызнаць, гэта яму ўдаецца. Як i ў мінулыя часы, газета адкрываецца рэдакцыйнымі артыкуламі па надзённых праблемах сучаснасці. На жаль, тэматыка артыкулаў прыкметна звужаецца i асноўным зместам газеты становяцца ваенныя падзеі.
Кола вядучых публіцыстаў з прыходам Купалы пашыраецца толькі за кошт публікацый самога Купалы i Змітрака Бядулі, што ў выніку дае магчымасць «Нашай Ніве» захаваць сваё адвечнае цэнтральнае месца ў грамадска-палітычным i культурным жыцці Беларусі.
Памятная таблічка на вуліцы Басанавічуса
Купала свядома правадзіў палітыку, скіраваную на прадаўжэнне нашаніўскіх традыцый. Ён не дапусціў звужэння кола аўтараў, што ва ўмовах першай сусветнай вайны, калі на фронт былі мабілізаваны многія таленавітыя пісьменнікі, было нялегкай справай, як і ўтрыманне якасці матэрыялаў на ранейшым узроўні. Сітуацыю пагоршвала жорсткая цэнзура. Трэба маць смеласць падпісваць выданне, якое даволі крытычна ацэньваў дзеянні ўрада ў ваенны час.
Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні ў жніўні 1915 года. Ужо ў пачатку 1916 года паэта-студэнта мабілізавалі, і ён паступіў у дарожна-будаўнічы атрад, у складзе якога працаваў аж да падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У аўтабіяграфіі, якую Янка Купала даслаў Я. Карскаму 4 кастрычніка 1919 г., паэт напісаў: «…Якія былі адносіны ўраду да мяне? Трудна сказаць. Хіба – ніякія. Вось толькі хіба тое, што мая кніжка «Жалейка» была канфіскавана і выдаўцоў яе цягалі ў суд. Але праз пратэкцыю канфіскату знялі. Рукапісы мае ў Вільні ў «Нашай Ніве» была захапіла ахранка, пасля часць вярнула, а часць прапала. За ніякія справы ні разу не судзіўся. Толькі ў час вайны канфіскавалі адзін нумар «Нашай Нівы» – і мяне, як рэдактара, вызываў следавацель…».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *